Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Пасля 2020-га шмат беларускіх журналістаў вымушаныя жыць і працаваць па-за Беларуссю. Грузія — адна з тых краін, дзе беларусы змаглі знайсці прытулак. Мы падрыхтавалі агляд карысных месцаў, крыніц і суполак, якія могуць дапамагчы беларускім медыйшчыкам у Грузіі.
Каб жыць і працаваць у камфортных умовах беларускія журналісты могуць звяртацца па дапамогу ў розныя фонды і арганізацыі.
Дапамогу раз у год пры рэлакацыі, а таксама пры тэхнічнай рэнавацыі (напрыклад, пры абнаўленні тэхнікі) аказвае MediaSOl. Тут можна запоўніць форму. Дапамагаюць журналістам яшчэ IREX Georgia і Тбілісі Шэлтер Сіці.
Акрамя таго, псіхалагічную дапамогу можна запрасіць тут:
Звычайна журналісту не патрэбна спецыяльная акрэдытацыя, каб працаваць.
Асобны выпадак, калі вы хочаце патрапіць у якасці журналіста ў памежную зону з «акупаванымі тэрыторыямі». Гэта Паўднёвая Асеція і Абхазія – рэгіёны Грузіі, акупаваныя Расіяй у выніку «вайны 08.08.08» у жніўні 2008 года. Тады вам спатрэбіцца дазвол ад паліцыі і службы бяспекі Грузіі. Калі вы паедзеце ў гэтыя рэгіёны, вас будзе суправаджаць паліцэйскі альбо супрацоўнік службы бяспекі. Заяўку на такі дазвол можна даслаць на email: miapr@mia.gov.ge.
Мова камунікацыі з паліцыяй: грузінская ці англійская. Вам будзе цяжка знайсці рускамоўнага паліцыянта. Можна наняць фіксера – грузіна, які будзе вам дапамагаць кантактаваць з дзяржаўнымі службамі.
Акрэдытацыя таксама патрэбна, каб асвятляць падзеі ў грузінскім парламенце. Для гэтага можна напісаць зварот праз форму на старонцы на грузінскай ці англійскай мовах.
Прэс-клуб Беларусь сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў (International Association of Press Clubs) прапануе супрацоўнікам беларускіх медыя (як штатным, так і фрылансерам) атрымаць карту міжнароднага ўзору ад IAPC. Міжнародная прэс-карта – гэта афіцыйны дакумент, які пацвярджае ваш статус журналіста. Падрабязнасці і форму заяўкі знойдзеце тут.
Магчыма, вы здзівіцеся: у Тбіліскім метро забароненыя здымкі на прафесійную камеру. Забарона дзейнічае з «савецкіх часоў». Калі вы здымаеце на тэлефон, ніхто замінаць не будзе. Але калі захочаце запісаць інтерв’ю на станцыі метро з дапамогай спецыяльнай камеры, то хутчэй за ўсё вам такое не дазволяць.
Фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі можна, але лепш на месцы пацікавіцца ў паліцэйскіх ці прадстаўнікоў аховы, што можна здымаць, а што нельга. Некалькі гадоў таму дзейнічала забарона на фатаграфанне вакзалаў як стратэгічных аб’ектаў, але зараз пастанова на забарону адменена.
Civil.ge – канал заснаваны ў 2001 годзе як праект ААН у Грузіі.
Чаты і каналы з інфармацыяй пра Грузію на рускай мове:
У грузінскіх гарадах кепска працуе Google-мапа, і знайсці месца бывае складана. Лепш карыстацца аплікацыяй maps.me альбо мапай Яндэкса, каб дабрацца па патрэбнаму адрасу.
Тбілісі:
Батумі:
У сакавіку 2023 года адкрыўся Медыя Хаб Батумі. Гэта каворкінг, open space, два кол-боксы, прафесійная відэа-і аўдыёстудыя. Прастора можа трансфармавацца пад розныя мерапрыемствы і патрэбы для правядзення мерапрыемстваў да 12-15 чалавек. Медыя Хаб знаходзіцца па адрасе: вул. Парнаваз Мэпэ, 67 (яно ж вул. Цара Парнаваза, 67).
Часцей за ўсё камунікацыя з грузінскімі калегамі адбываецца падчас акцый у дапамогу Украіне ці на іншых палітычных акцыях, а таксама на семінарах ці трэнінгах.
Беларусы Грузіі кантактуюць у асноўным праз Telegram. Пра адмысловыя закрытыя чаты для журналістаў мы пісаць не будзем, а вось адкрытыя групы для усіх жадаючых такія:
У Батумі беларусы стварылі карысную старонку. Тут даведаецеся пра нюансы рэлакацыі, пошук жытла, транспарт і г. д. Калі трэба зарэгістраваць ІП – з працэсам дапаможа разабрацца спецыяльны Telegram-бот.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт