З’явіўся новы расследавальніцкі медыяпраект. «Бюро» анансуе першае расследаванне

Журналісты запусцілі новае расследавальніцкае выданне пра Беларусь. Яно называецца «Бюро».

З’явіўся новы расследавальніцкі медыяпраект. «Бюро» анансуе першае расследаванне

У камандзе «Бюро» – журналісты з багатым досведам: Аляксей Карпека, Вольга Ратмірава і Аляксандр Ярашэвіч. Яны працавалі з партнёрамі з розных краін: Organized Crime and Corruption Reporting Project (OCCRP), International Consortium of Investigative Journalists (ICIJ), The Guardian (Вялікабрытанія), Siena (Літва), Re:Baltica (Латвія), Delfi (Эстонія), Frontstory.pl (Польшча) і шмат кім іншым.

«Мы будзем выкрываць тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству, у тым ліку знаходзіць і расследаваць схемы з прыкметамі карупцыі і іншыя парушэнні законаў дзеля змен да лепшага», – патлумачылі сваю місію ў «Бюро».

«Бюро» будзе расследаваць хабарніцтва, махлярства, сыход ад падаткаў, адмыванне грошай, кумаўство, абыход санкцый, парушэнні правоў чалавека і іншыя важныя тэмы ў розных сферах – ад медыцыны да эканомікі, ад адукацыі да палітыкі.

Першае расследаванне выйдзе 11 снежня. Адзін з яго «герояў» прыгразіў нацкаваць на журналістаў ГУБАЗіК. Каб даведацца, чаму ён запалохваў «Бюро», падпісвайцеся на старонкі расследавальніцкага выдання ў сацыяльных сетках: Telegram, Instagram і X.

Падзяліцца:

8 снежня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняЗ’явіўся новы расследавальніцкі медыяпраект. «Бюро» анансуе першае расследаванне

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць