Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Мы запыталіся у нашых падпісчыкаў у Telegram пра тое, што ім не падабаецца ў працоўных адносінах з кіраўніцтвам, і робім вынікі. Таксама ў тэксце знойдзеце топ-10 праяў «так сабе» кіраўніцтва.
Дысклеймер: Наша ананімная апытанка ў Telegram аніяк не прэтэндуе на даследаванне і мае хутчэй забаўляльны характар з ноткамі чарнаватага гумару. Магчыма, у адказах таксама ёсць доля сарказму. Мы думаем, што вам цікава, як адказала большасць рэспандэнтаў.
Першае пытанне. Мы прапанавалі: «Скажыце ананімна праўду пра медыяменеджмент у вашай рэдакцыі». Усяго на момант публікацыі маем 59 адказаў. Самыя частыя адказы:
Другое пытанне. Каб не дэматываваць медыяменеджараў, наступная апытанка была пра тое, як вы ўвогуле ацэньваеце начальства. Мы атрымалі 74 адказы на момант публікацыі.
Дарэчы, паводле аналіза даследаванняў у The Leadership Quarterly, негатыўны ўплыў таксічнага начальніка значна мацнейшы, чым пазітыўны добрага. Дэструктыўнае лідэрства зніжае задаволенасць працай і прадуктыўнасць. І такі эфект можа доўжыцца нават 10 гадоў! Топ дрэнных якасцей ніжэй.
10 асноўных негатыўных якасцей кіраўніцтва
1. Непрадказальнасць
Дрэнныя начальнікі непрадказальныя, схільныя да праяў фаварытызму, яны часта мяняюць правілы і схільныя прымаць спантанныя рашэнні пад уплывам настрою. Непрадказальныя паводзіны ствараюць адчуванне няёмкасці і разгубленасці ў калектыве, падрываюць давер і маральны дух супрацоўнікаў.
2. Ставяць сабе ў заслугу поспехі супрацоўнікаў
Добрыя начальнікі прызнаюць і заахвочваюць поспехі і здзяйсненні сваёй каманды. Дрэнныя начальнікі, наадварот, ставяць сабе ў заслугу добрую працу сваіх супрацоўнікаў, не прызнаючы іх ўнёсак ў агульную перамогу. Тое прыводзіць да пачуцця бяспраўя і крыўды ў калектыве.
3. Ставяцца да супрацоўнікаў як да дзяцей
Дрэнныя начальнікі не прызнаюць у супрацоўніках дарослых людзей з дарослымі абавязкамі. І не давяраюць сваёй камандзе. Такім чынам, дрэнны начальнік сумняваецца ў здольнасцях каманды і прыніжае яе. Гэта стрымлівае індывідуальны рост супрацоўніка, стварае таксічную атмасферу.
4. Адсутнасць добрых манер
Дрэнныя начальнікі не ветлівыя ў адносінах да супрацоўнікаў.
5. Іх не хвалюе камандная праца
Дрэнныя начальнікі не надаюць асаблівага значэння каманднай працы. Яны дазваляюць людзям працаваць ізалявана, падрываючы камандны дух, агульную прадукцыйнасць і поспех працы.
6. Могуць быць жорсткімі ці раздражняльнымі
Дрэнныя начальнікі мяркуюць, што страх і запалохванне з’яўляюцца эфектыўнымі матыватарамі, і часта звяртаюцца да абраз, крыкаў і знявагі супрацоўнікаў. Гэта прыводзіць да цякучкі кадраў.
7. Практыкуюць мікраменеджмент
Начальнік кантралюе кожны крок супрацоўнікаў і душыць любую ініцыятыву. Мікраменеджмент перашкаджае росту і забівае творчы патэнцыял людзей.
8. Могуць быць таксічнымі
Недарэчныя каментары, грубыя жарты ці непрыстойныя паводзіны ўласцівыя таксічным босам. Такія паводзіны не толькі адмоўна ўплываюць на рэпутацыю начальніка, але і падрываюць давер і маральны дух калектыва.
9. У іх дрэнныя камунікатыўныя навыкі
Дрэнныя кіраўнікі не даюць супрацоўнікам зваротную сувязь і ставяць невыразныя задачы. Нізкі ўзровень камунікатыўных навыкаў можа прывесці да канфліктаў і адсутнасці ўзаемаразумення, зніжэння даверу.
10. Прымушаюць працаваць звыш нормы
Добрыя начальнікі шануюць баланс паміж працай і асабістым жыццём, заахвочваюць адданасць справе і прызнаюць важнасць справядлівай кампенсацыі. Дрэнныя – ствараюць атмасферу, якая спрыяе эмацыйнаму выгаранню, прымушаючы працаваць у выходныя, затрымлівацца, каб скончыць праект, ці дадаткова нагружаюць.
Адзначым, што Прэс-клуб Беларусь супраць любых форм і практык дыскрымінацыі, у тым ліку эйджызму. Раней мы рабілі некалькі тэкстаў пра маладое пакаленне ў беларускіх рэдакцыях. Вам будзе цікава іх пачытаць:
Gen Z: што за яны? Пачытайце пра моладзь у беларускіх медыях
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт