Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Руслану Кулевічу і яго жонцы Таццяне, паведамляе Hrodna.life, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце прычынення ім цялесных пашкоджанняў. Адказ са Следчага камітэта за подпісам следчага Т. С. Сахарчук прыйшоў адзін на дваіх.
«У адпаведнасці з патрабаваннямі КПК Рэспублікі Беларусь паведамляю Вас аб тым, што па факце прычынення вам 11.08.2020 цялесных пашкоджанняў на падставе п. 2 ч. 1 арт. 29 КПК Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы», — паведамілі ім.
Рашэнне можна абскардзіць начальніку УСК па Гродзенскай вобласці, пракурору Гродзенскай вобласці або ў суд. Ці скарыстаюцца яны такім правам, Руслан і Таццяна пакуль не вырашылі.
Hrodna.life вядома, што іншым гродзенцаў таксама прыйшлі адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Некаторым адказы не прыйшлі, хоць тэрмін праверкі мінуў.
Руслана Кулевіча і яго жонку Таццяну затрымалі з ужываннем сілы ў краме на вул. Дарвіна 11 жніўня. Таццяну адпусцілі ноччу ў той жа дзень. Руслана асудзілі на сем сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, але 13 жніўня адпусцілі. Пасля затрымання і збіцця пры транспарціроўцы і ў ізалятары ў яго былі зламаныя дзве рукі, а яго сям’я сутыкнулася з негатывам у іх адрас.
На фота Руслан Кулевіч у жніўні пасля затрымання / Hrodna.life
Охота на журналистов в Беларуси. Видео пресс-конференции с главредами
Марина Золотова: «В эту профессию мы шли именно потому, что не сдаёмся вот так просто»
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт