Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з-за кратаў (адтэрміноўка таго ж пакарання на 3 гады), а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання (на 6 месяцаў) і зменіў умовы ў калоніі на агульны рэжым (быў узмоцнены).
Вячаслаў Лазараў мае адбыць 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Раней суд першай інстанцыі прыгаварыў яго да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым паводле ч. 2 і ч.1 арт. 361-4 КК — спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці.
Таццяну Пыцько суддзя абласнога суда Яўген Буруноў раней звінаваціў паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), а вынікам звароту з апеляцыйнай скаргай стала вызваленне з-пад варты.
Вярхоўны суд прысудзіў ёй тое самае пакаранне — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады.
Віцебскага відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава і яго жонку Таццяну Пыцько асудзілі па абвінавачанні ў супрацы з тэлеканалам «Белсат», прызнаным беларускімі ўладамі экстрэмісцкім фармаваннем. Працэс у абласным судзе быў закрыты, таму складана меркаваць, на чым базуецца абвінавачанне. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала сужэнцаў палітычнымі вязнямі.
Вячаслава Лазарава затрымалі 9 лютага 2023 года ў Віцебску пасля ператрусу па месцы рэгістрацыі. Жонку відэааператара-фрылансера затрымалі 6 чэрвеня 2023 года пасля чарговага ператрусу ў яе жыллі. На момант затрымання Таццяна Пыцько была ў дэкрэтным адпачынку, яе дачцэ было 1 год і 1 месяц. Сацыяльная служба забрала дзяўчынку ў дзіцячую абласную лякарню, потым дзіця змаглі забраць пад апеку сваякі Таццяны. Дваіх старэйшых дзяцей Таццяны ад першага шлюбу даглядае іх родны бацька.
Таццяну Пыцько і Вячаслава Лазарава ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА.
UPD. Таццяну вызвалілі з СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода, 24 лістапада 2023 года. Яе маглі выпусціць у сераду 22 лістапада, але ў СІЗА чакалі дакументаў з Вярхоўнага суда. Падчас апеляцыі перакваліфікавалі склад злачынства. Хаця па-ранейшаму суд прызнаў Таццяну Пыцько вінаватай і пастанавіў прысудзіць ёй 3 гады зняволення, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады.
Адтэрміноўка выканання пакарання на тры гады азначае, што жанчына будзе пад адмысловым наглядам. Калі цягам гэтага часу яна парушыць заканадаўства, то ўступіць у сілу пакаранне, якое было адтэрмінаванае, у дадатак да пакарання паводле апошняга інцыдэнту.
На момант затрымання Таццяна гадавала дачку, якой тады было 1 год і 1 месяц. Дзяўчынку забралі супрацоўнікі сацслужбы, яе спачатку змясцілі ў дзіцячую лякарню, потым дзіця змаглі забраць пад апеку сваякі. Дваіх дзяцей ад першага шлюбу даглядае іх родны бацька.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт