Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Стваральнікі камʼюніці радыёстанцыі Radio Plato Аляксандр Карняйчук і Павел Кірпакоў запусцілі свой новы праект – Belarus Podcast Hub. Цяпер увесь аўдыёкантэнт, звязаны з Беларуссю, будзе сабраны ў адным месцы.
Падкаставае асяроддзе ў Беларусі паволі шырыцца і насычаецца. У сеціве можна знайсці падкасты пра гісторыю, мову, ментальнае здароўе, IT, аўдыёгіды, паблік-токі і іншае. Але агульную карціну скласці складана: падкасты раскіданы па ўласных профілях і шукаць іх даволі цяжка. Каб аблегчыць жыццё слухачу, быў створаны каталог беларускіх падкастаў.
Апроч каталога, на сайце ёсць раздзел з артыкуламі. З іх чытачы даведаюцца як падрыхтавацца да інтэрвʼю, якое абсталяванне патрэбна на першым этапе, якія існуюць сусветныя трэнды і чаму варта рабіць відэаверсію падкастаў. Там жа можна будзе знайсці размовы з вытворцамі беларускіх падкастаў пра іх шлях да зорак.
Аўтары запрашаюць прадзюсараў падкастаў на Discord, дзе можна абменьвацца лайфхакамі, а таксама ствараць калабарацыі паміж падкастамі.
Мэта Belarus Podcast Hub – узмацніць падкаставае кам’юніці Беларусі, а таксама заахвоціць і падтрымаць жадаючых выпускаць свой медыйны прадукт у падкаст-фармаце.
«Асабіста я лічу, што ён [праект Belarus Podcast Hub] можа адыграць не апошнюю ролю ў сучаснай беларускай нацыятворчасці», – напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандр Карняйчук.
Каталог яшчэ ў працэсе напаўнення, таму калі вашага любімага падкаста там няма, пішыце ў любым мэсэнджары праекту або на пошту editors@belaruspodcasthub.com.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт