Адкрытая лятучка з камандай Жывой Бібліятэкі

инклюзия открытая летучка противодействие языку вражды социальный проект этическая журналистика
25 лютага, панядзелак
Адкрытая лятучка з камандай Жывой Бібліятэкі

25 лютага а 19:00 запрашаем на Адкрытую лятучку з камандай Жывой Бібліятэкі.

“Жывая Бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытанні чытачоў.

Каманда распачала працу восенню 2014, а летам 2017 зарэгістравалася як Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

Акрамя сустрэч з жывымі кнігамі, каманда ладзіць асветніцкія мерапрыемствы: шчырыя размовы, сацыяльныя гульні. Таксама ініцыятыва вучыць зацікаўленых самім праводзіць “Жывыя Бібліятэкі”, працуе ў рэгіёнах, распачала працу ў сферы даступнасці і інклюзіі.

На сустрэчы вы даведаецеся, як з’явілася ідэя, як зараз працуе каманда, ці лёгка стаць “Жывой Кнігай”.

А таксама чаму карысна супрацоўнічаць з іншымі НКА,  навошта даследаваць даступнасць публічных прастораў і яшчэ шмат чаго цікавага.

На лятучцы будуць:

Марына Штрахава, заснавальніца, старшыня Праўлення;

Марыя Лукашук, заснавальніца, дырэктарка ўстановы;

Зміцер Радзіеўскі, сябра Праўлення, каардынатар працы з рэгіёнамі;

Ганна Марзан, сябра Праўлення, каардынатарка “Жывых Бібліятэкаў”;

Меліса Найт, каардынатарка працы з валанцёрамі;

Люба Ланіна і Ксюша Сырамалот, адказныя за сацыяльныя сеткі.

Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў НКА, медыя і ўсім прыхільнікам праекта.

Уваход на лятучку вольны пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.

Падзяліцца:

28 студзеня 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiАдкрытая лятучка з камандай Жывой Бібліятэкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Даследванне канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства: «тыя, хто з’ехаў» і «тыя, хто застаўся». Прэзентацыя вынікаў

«Формула чалавечнасці» сумесна з Прэс-клубам Беларусь запрашаюць на анлайн-прэзентацыю даследвання канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства: «тыя, хто з’ехаў» і «тыя, хто застаўся».

Анлайн

Беларусский трекер перемен. Седьмой выпуск / Seventh edition of the Belarusian Change Tracker

Фонд GMF в сотрудничестве Пресс-клубом Беларусь приглашает принять участие в онлайн-презентации седьмого (первого в 2024 году) ежеквартального отчёта «Беларусский трекер перемен».

онлайн-встреча презентация Афлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць