Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
У чацвер 23 сакавіка а 19.00 запрашаем на «Адкрытую лятучку» з рэдакцыяй інтэрнэт-часопіса «Про бизнес.«.
«Про бизнес.» — рэсурс для ўсіх, хто цікавіцца бізнэсам у Беларусі. Паводле стваральнікаў місія часопіса — фармаваць супольнасць беларускага бізнэсу і служыць пляцоўкай для карыснай камунікацыі, а таксама садзейнічаць развіццю прадпрымальніцтва. Каманда прытрымліваецца трох запаведзяў: захоўваць палітычны нейтралітэт, падзяляць рэдакцыйную і камерцыйную працу, падтрымліваць атмасферу паважлівага стаўлення адзін да аднаго.
Пра тое, ці атрымліваецца ствараць медыя па вызначаных правілах, а таксама пра падзел абавязкаў у рэдакцыі распавядзе кіраўнік праекту Віталь Валянюк.
Падзея будзе цікавая для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, а таксама чытачоў інтэрнэт-часопіса. Фармат прадугледжвае сесію пытанняў з залі.
Пачатак а 19.00 у Прэс-клубе.
Уваход вольны, але ветліва просім зарэгістравацца на падзею.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт