Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
22 лістапада а 19:00 запрашаем на адкрытую лятучку з Зялёнай сеткай і Зялёным парталам.
Зялёная сетка – супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятываў, экспертаў, якія ў 2007 годзе аб’ядналіся, каб разам вырашаць тыя экалагічныя праблемы, якія немагчыма вырашыць паасобку.
У таварыства ўваходзяць 19 экалагічных грамадскіх арганізацый і 41 індывідуальны чалец з розных абласцей Беларусі.
На лятучцы сваімі лайфхакамі і кейсамі падзеліцца не толькі Зялёная сетка, але і каманда Зялёнага партала–інфармацыйнага рэсурса таварыства.
Будзем размаўляць пра тое, як:
— быць уважлівымі не толькі да прыроды, але і да людзей, у тым ліку са слабым зрокам, і адаптаваць для іх свой сайт;
— сабраць вакол сябе дружны пул валанцёраў:
— ладзіць мерапрыемствы: ад лакальных да планетарных;
— стварыць гарачую лінію па вырашэнні экалагічных праблем «Зялёны тэлефон», разгарнуць Кампанію па абароне гарадскіх насаджэнняў «Гарадскі Ляснічы», а таксама Грамадскую экалагічную інспекцыю «Зялёны дазор» – рабіць не толькі шмат, але і добра. Пра гэта і іншае спытаем падчас Адкрытай лятучкі.
Хто прыйдзе:
Ірына Белая – кіраўнік грамадскага экалагічнага руху » Зялёны дазор»,
Ігар Корзун – актывіст грамадскай кампаніі » Гарадскі ляснічы»,
Юлія Лісіца – каардынатарка валанцёраў Зялёнай сеткі,
Яніна Мельнікава – галоўны рэдактар Зялёнага партала,
Уладзь Сташэвіч – член Савета Зялёнай сеткі,
Алёна Дубовік — каардынатар «Зялёнага тэлефона».
Далучайцеся і рыхтуйце пытанні. Уваход вольны – толькі зарэгіструйцеся.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт