Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Майстар-класы пройдуць 28-30 красавіка і стануць завяршальным этапам міжнароднага журналісцкага конкурса “Беларусь у фокусе”, які сёлета праходзіць ужо ў пяты раз. Сярод удзельнікаў – пераможцы і сябры журы згаданага вышэй конкурса, рэдактары міжнародных выданняў.
Падчас майстар-класаў вы зможаце:
— папрацаваць разам з замежнымі і беларускімі журналістамі над артыкуламі пра Беларусь пад кіраўніцтвам рэдактараў буйнейшых міжнародных выданняў – Джудзіт Соал, The Guardian, і Міхала Патоцкага, Dziennik Gazeta Prawna. Лепшая ідэя, распрацаваная падчас майстар-класаў, атрымае сродкі на яе рэалізацыю;
— навучыцца прасоўваць свае матэрыялы ў сацсетках, рабіць пітчы і прадаваць свае матэрыялы рэдактару, бліжэй пазнаёміцца з журналістыкай канфлікта;
— пазнаёміцца з пераможцамі і ўдзельнікамі журналісцкага конкурса, усталяваць з імі прафесійныя кантакты, наладзіць супрацу і распрацаваць сумесныя праекты.
Для удзелу ў адборы на майстар-класы, запоўніце, калі ласка, заяўку да 20 красавіка. Вынікі адбору будуць паведамленыя 21-22 красавіка. Перавага будзе аддавацца матываваным удзельнікам з добрым узроўнем размоўнай англійскай мовы (некаторыя трэнеры і ўдзельнікі майстар-класаў – англамоўныя).
Майстар-класы як фінальны этап журналісцкага конкурса, а таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў упершыню пройдуць у Мінску.
Гэтая падзея на ФБ
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт