Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
У беларускай ідэнтычнасці апошнім часам адбываюцца імклівыя і глыбокія змены. Часткова яны звязаныя з актуальнымі грамадска-палітычнымі працэсамі, а часткова – з доўгатэрміновымі тэндэнцыямі, якія грунтуюцца на дзеяннях грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу апошнія некалькі год.
Як перыядычны аналітычны прадукт, «Індэкс ідэнтычнасці» будзе забяспечваць сістэматычны аналіз, які дазволіць адсочваць змены ў беларускай ідэнтычнасці і пазіцыях розных актораў. «Індэкс ідэнтычнасці» накіраваны на тое, каб аналізаваць ключавыя падзеі і заявы стэйкхолдэраў, выяўляць тэндэнцыі ў дынаміцы і фармаваць прагнозы іх далейшага развіцця.
Прэзентацыя адбудзецца 21 красавіка, 17.00.
1. Па якой метадалогіі складаецца «Індэкс ідэнтычнасці»?
2. Чым адрозніваюцца падыходы да беларускай ідэнтычнасці ў дзяржавы, грамадства і бізнэсу?
3. Хто робіць больш для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці?
Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, аналітык BISS;
Пётр Рудкоўскі – кандыдат гуманітарных навук, дырэктар BISS;
Андрэй Расінскі – культуролаг, запрошаны эксперт BISS.
Мовы дыскусіі – беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).
Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў Facebook ды YouTube.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт