[BE|ENG] Беларуская ідэнтычнасць і наратывы прапаганды: прэзентацыя аналітычнага прадукту BISS

пресс-конференция
16 чэрвеня, серада
[BE|ENG] Беларуская ідэнтычнасць і наратывы прапаганды: прэзентацыя аналітычнага прадукту BISS

English below

16 чэрвеня, 17.00

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашае на прэзентацыю другога выпуску свайго новага аналітычнага прадукту – “Індэкса ідэнтычнасці”.

Першы выпуск “Індэкса” ахопліваў адзін з самых напружаных перыядаў у гісторыі незалежнай Беларусі: жнівень — кастрычнік 2020 года. Новы выпуск аналізуе падзеі трох наступных месяцаў, калі вулічная актыўнасць сцішвалася, а прапаганда набірала абароты.

“Індэкс ідэнтычнасці” прызначаны забяспечваць сістэматычны аналіз, які дазволіць адсочваць змены ў беларускай ідэнтычнасці і пазіцыях розных актораў – грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу. “Індэкс ідэнтычнасці” накіраваны на тое, каб аналізаваць ключавыя падзеі і заявы стэйкхолдэраў, выяўляць тэндэнцыі ў дынаміцы і фармаваць прагнозы іх далейшага развіцця.

Падчас прэзентацыі “Індэкса” мы абмяркуем:

1. Як змяніўся уплыў на ідэнтычнасць дзяржавы, грамадства і бізнесу зімой 2020 — 2021 у параўнанні з перыядам актыўных вулічных пратэстаў?

2. Якія наратывы прасоўвае дзяржаўная прапаганда адносна беларускай ідэнтычнасці?

3. Як павязаныя умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і грамадска-палітычны раскол?

У прэзентацыі і дыскусіі возьмуць удзел:

  • Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, аналітык BISS;
  • Максім Стэфановіч – магістр паліталогіі, палітычны і медыяаналітык, Sence Analytics;
  • Андрэй Расінскі – культуролаг, запрошаны эксперт BISS.

Мовы дыскусіі – беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).

Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў YouTube. Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце гэтую форму: https://forms.gle/WAUA5s92Pwx7zT6q6

Прэзентацыя саарганізаваная Прэс-клубам і Інфармацыйнам офісам «Беларусь у фокусе».
 


Belarusian identity and propaganda’s narratives: the presentation of the analytical product by BISS

June 16, 5 p.m.

Belarusian Institute for Strategic Studies (BISS) will hold the presentation of the second issue of its new analytical product – The Identity Index.

The first issue of the Index covered August-October 2020 – one of the tensest periods in the history of independent Belarus. The new issue analyzes the events which happened three months after when the street activity subsided and the propaganda gained momentum.

Identity Index is designed to provide a systematic analysis that allows tracking changes in the Belarusian identity and the positions of various actors such as public initiatives, the state and business. Identity Index aims to analyze key events and statements of stakeholders, identify trends and forecast their further development.

During the presentation of the Identity Index we will discuss the following issues:

1. How has the state, the civil society and the business changed their impact on the Belarusian identity during the winter of 2020-2021 compared to the period of active street protests?

2. What narratives does state propaganda promote regarding the Belarusian identity?

3. How is the strengthening of the national identity and socio-political division related?

Speakers:

  • Vadim Mojeiko, PhD in Cultural Studies, BISS analyst;
  • Maxim Stefanovich, MA in Political Science, Political and Media Analyst, Sense Analytics;
  • Andrei Rasinski, a cultural scientist, BISS associated expert.

Working languages: Belarusian and Russian with simultaneous interpretation into English.

The presentation will take place in Zoom, there will also be a live broadcast on YouTube. To attend the presentation and be able to ask your questions to the speakers, fill out this form: https://forms.gle/WAUA5s92Pwx7zT6q6

_______________________________________________

The presentation is co-organized by Press Club Belarus and Belarus in Focus Information Office.

Падзяліцца:

11 чэрвеня 2021 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеi[BE|ENG] Беларуская ідэнтычнасць і наратывы прапаганды: прэзентацыя аналітычнага прадукту BISS

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць