«Беларусь на целе». Фотавыстава пра пратэстныя татуяванкі беларусаў

возможности для журналистов репрессии фотовыставка фотография
5 жніўня, пятніца
«Беларусь на целе». Фотавыстава пра пратэстныя татуяванкі беларусаў

5 жніўня ў Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве адбудзецца фотавыстава «Беларусь на целе». Праект прысвечаны гісторыі татуяванак беларусаў, якія яны зрабілі сабе пасля перажытых падзей 2020 года, змушанага пераезду, рэпрэсій ці вайны ва Ўкраіне. 

Час: 18:00

Месца: Цэнтр беларускай салідарнасці, Варшава, Oleandrów 6/2

Аўтарка выставы – беларуская журналістка Яўгенія Доўгая. У 2022 годзе яна пачала збіраць фотаздымкі пратэсных тату беларусаў і іх гісторыі і публікаваць іх на старонцы @body_of_belarus ў Instagram.

Фота: @body_of_belarus 

– Цела стала адзінай прыладай, каб неяк выказаць сваю нязгоду ці пакінуць у памяці 2020 год. Гэта пра пратэсты і рэпрэсіі, бо людзей таксама пераследуюць за тату, беларусы атрымліваюсь «суткі» і нават крымінальныя артыкулы, – кажа Яўгенія. – Апроч таго, гэта яшчэ і змушаная страта хаты, страта звыклага жыцця. Праз татуяванкі людзі рэфлектуюць і пакідаюць «гісторыю». Вось так мы і вырашылі зрабіць выставу пра татуяванкі беларусаў. Хочацца сабраць нейкі архіў, бо нас чакае пакаленне бабуль і дзядуляў, на целах якіх распісана гісторыя краіны.

Фатографка праекту «Беларусь на целе» – Ірына Арахоўская.

У Цэнтры беларускай салідарнасці выстава будзе праходзіць толькі адзін дзень. Потым фотаздымкі на нейкі час будуць вывешаныя на адной з вуліц Варшавы. У планах арганізатаркі таксама паказаць фотавыставу ў беларускіх дыяспарах.

Прэс-клуб

Падзяліцца:

1 жніўня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеi«Беларусь на целе». Фотавыстава пра пратэстныя татуяванкі беларусаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

«Переведи на донорский»: практикум по написанию медиазаявок с Марией Садовской-Комлач (Free Press Unlimited)

У вас есть готовая проектная идея, вы понимаете её ценность для аудитории и ваша команда с вами согласна – что дальше? Как добиться того, чтобы донор поддержал «текучку», а не только новые эксперименты? Всегда ли проектная поддержка плоха, а институциональная хороша? Как перевести собственные KPI на понятный и убедительный для донора язык? Ответы на все эти вопросы будут на онлайн-тренинге «Переведи на донорский».

Анлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць