Чэская арганізацыя Transitions, якая спецыялізуецца на падтрымцы журналістаў у краінах Усходняга Партнёрства і Заходніх Балкан, запускае конкурс стыпендый.
Да ўдзелу ў конкурсе на стварэнне праектаў у жанры журналістыкі рашэнняў запрашаюць журналістаў з Беларусі. Арганізатары прапануюць 800 еўра за распрацаваны матэрыял.
Мікрагранты прызначаны:
- для журналістаў і рэдактараў, якія паходзяць з Беларусі;
- для журналістаў-фралансераў;
- для тых, хто хоча паўдзельнічаць у замацаванні журналістыкі рашэнняў у Беларусі,
- для тых, хто будзе дапамагаць распаўсюджваць эфектыўныя практыкі рашэнняў.
Анкета для рэгістрацыі
Дэдлайн прыёму заявак: 10 кастрычніка 2022 года.
З пытаннямі можна звяртацца: julia@l-media.org
Крыніца
Фота на вокладцы: Transitions Online / Facebook
30 верасня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiДэдлайн заявак на конкурс праектаў (журналістыка рашэнняў)