Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Вайна Расіі ва Украіне ўзрушыла свет і паставіла пад пагрозу мірную будучыню Еўропы. Жорсткасць вайны падштурхоўвае еўрапейскае грамадства да трансфармацыі. Гэта прымушае ўсіх аб’ядноўваць рэсурсы, каб ажыццявіць хуткія змены і працягваць працу. Як такая трансфармацыя ўплывае на пачуццё еўрапейскай салідарнасці? А якую ролю ў гэтым адыгрываюць журналісты?
Медыямэйкеры з усёй Еўропы збяруцца 14-16 лістапада 2022 года ў Варшаве на медыяканферэнцыю-2022 «Па-за межамі першых старонак. Салідарнасць і справаздача падчас вайны». Канферэнцыя арганізавана n-ost сумесна з Львоўскім медыяфорумам (Lviv Media Forum) і Press Club Belarus.
Сёлета асаблівая ўвага надаецца вайне ва Украіне. Калегі атрымаюць магчымасць пачуць украінскія галасы.
Падчас пленарных пасяджэнняў будзе забяспечаны сінхронны пераклад на англійскую і ўкраінскую мовы. Семінары будуць праводзіцца або цалкам на англійскай, або цалкам на ўкраінскай мовах. Тым не менш, пры неабходнасці арганізатары пастараюцца забяспечыць пераклад на англійскую/ўкраінскую/беларускую мовы.
Дэдлайн прыёма заявак: 16 кастрычніка 2022 года.
Усе ўдзельнікі канферэнцыі маюць магчымасць прыняць удзел у пітчынгу і атрымаць фінансавую падтрымку для публікацый па тэме «Еўрапейская трансфармацыя падчас вайны». Арганізатары падтрымаюць каля 40 праектаў/гісторый, прыкладна па 500 еўра на аўтара.
Для гэтага неабходна даслаць сваю тэму/ідэю ўжо зараз. Тэмы/ідэі, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць абмяркоўвацца ў рамках пітчынгу ў апошні дзень канферэнцыі. Дадатковая інфармацыя, у тым ліку план выдаткаў, будзе запытана ў аўтараў толькі ў выпадку, калі яны дойдуць да фінальнага раунда. Арганізатары рэкамендуюць ствараць сумесныя праекты, але таксама вітаюцца асобныя гісторыі.
Напярэдадні канферэнцыі арганізатары запрашаюць 10 еўрапейскіх рэдактараў у паездку ва Украіну. У суправаджэнні ўкраінскіх калегаў на працягу трох дзён група наведае населеныя пункты Кіеўскай вобласці, якія былі занятыя расейскімі ваеннымі ў сакавіку 2022 года. У праграме сустрэчы з мясцовымі журналістамі, якія працавалі на месцы пасля вызвалення рэгіёну. Выдаткі на праезд будуць пакрытыя.
Фота на вокладцы: n-ost.org
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Несвободные страны похожи на чёрные ящики, где многие процедуры непрозрачны, а информацию намеренно скрывают. В этой лекции вы узнаете, как искать, интерпретировать и связывать данные, когда власти делают всё, чтобы тебе помешать.
АнлайнИстория журналистки иранского происхождения Тары Кангарлоу показывает, что отъезд из страны необязательно ведёт к разрыву с ней. Напротив, открываются новые возможности, и человек становится связующим звеном между своим народом и мировым информационным пространством.
Анлайн