Год таму, 12 верасня, адышоў у лепшы свет шчыры і яскравы чалавек. Наш сябра і паплечнік, наш галоўны рэдактар Аляксей Кароль. Год яго няма з намі фізічна, але ён з намі ў думках. І ў нашых сэрцах — назаўсёды.
«Новы Час» быў справай жыцця Аляксея. Да апошніх дзён ён цікавіўся справамі газеты, да апошніх дзён ён быў нашым галоўным рэдактарам. Быў і застаецца.
16 верасня рэдакцыя газеты “Новы час” ладзіць Вечарыну памяці Аляксея Караля, падчас якой будзе абвешчана прэмія яго імя для маладых журналістаў, а таксама прэзентаваны юбілейны 500 нумар газеты “Новы час”.
14 верасня 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...