Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства і Прэс-клуб запрашаюць на пазачарговую прэс-канферэнцыю па выніках працы трэцяй Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь.
Цягам прэс-канферэнцыі плануецца ўзняць наступныя пытанні:
1. Папярэднія заключэнні Беларускай нацыянальнай платформы па выніках працы ў Беларусі Маніторынгавай місіі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;
2. Асноўныя высновы БНП і ўдзельнікаў ад грамадзянскай супольнасці па чарговым раўндзе сустрэч Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь 3-4 красавіка 2017 г.;
3. Пазіцыя БНП па актуальных падзеяў у Беларусі, звязаным з рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзян — удзельнікаў акцый пратэсту, грамадзянскіх актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў;
4. Чаканні і рэкамендацыі БНП адносна дзеянняў Еўрапейскага Саюза, краін-членаў ЕС і міжнародных арганізацый у дачыненні да Беларусі і беларуска-еўрапейскіх адносін у кантэксце актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі.
Удзельнікі:
Святлана Каралёва, кіраўнічка Каардынацыйнага камітэта БНП;
Улад Вялічка, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі;
Алег Гулак, кіраўнік РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт», намеснік старшыні Рабочай групы зарэгістраванай ў Літве Асамблеі НДА.
Шаноўныя калегі! Для ўдзелу ў прэс-канферэнцыі, калі ласка, зарэгіструйцеся.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт