Набор на адкрыты анлайн-курс «Англійская мова & медыяпісьменнасць»

возможности для журналистов медиаграмотность онлайн-курс
9 ліпеня, чацвер
Набор на адкрыты анлайн-курс «Англійская мова & медыяпісьменнасць»

Прэс-клуб і Амбасада ЗША ў Беларусі аб’яўляюць бясплатны анлайн-курс «Англійская мова & медыяпісьменнасць». Гэты васьмітыднёвы курс, распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША і Універсітэтам Пенсільваніі, дапаможа вам удасканаліць моўныя навыкі і веды ў галіне СМІ.

Курс дае магчымасць развіць больш шырокае разуменне ролі медыя ў нашым жыцці і адначасова ўдасканаліць слоўнікавы запас і моўныя навыкі, неабходныя для аналізу таго, што мы чытаем і глядзім.

«Англійская мова & медыяпісьменнасць» даступна на платформе Coursera. Самастойная праца ў межах курса будзе дапаўняцца штотыднёвымі анлайн-сесіямі з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы. Анлайн-сесіі з выкладчыкам будуць арганізаваны праз Zoom.

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 ліпеня 2020 г. 

Даты правядзення курса: 14 ліпеня – 1 верасня 2020 г.

Удзельнікі павінны адпавядаць наступным крытэрыям:

  • быць грамадзянамі і пастаянна пражываць у Беларусі;
  • валодаць англійскай мовай на сярэднім ці вышэйшым за сярэдні ўзроўні (гэта НЕ курс для пачаткоўцаў);
  • быць гатовымі ўзяць на сябе абавязацельства выдаткоўваць да 6-8 гадзін штотыдзень на працягу 8 тыдняў;
  • быць гатовымі ўдзельнічаць у індывідуальных і групавых анлайн-сесіях, якія будуць праводзіцца мясцовым выкладчыкам англійскай мовы.

Падаць заяўку. 

Завяршэнне курса

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс, атрымаюць сертыфікат ад Універсітэта Пенсільваніі, а таксама сертыфікат, падпісаны Прэс-клубам Беларусі і Амбасадай ЗША ў Беларусі.

Задачы курса 

Па заканчэнні курса ўдзельнікі змогуць аналізаваць інфармацыю, якая з’яўляецца ў медыяпрасторы, ацэньваць станоўчыя і адмоўныя аспекты сацыяльных медыя, вызначаць бягучыя маркетынгавыя стратэгіі, распазнаваць прадузятасць у сродках масавай інфармацыі і аналізаваць прадстаўленне разнастайнасці ў СМІ.

Змест курса

Першы модуль гэтага курса прапануе ўвядзенне ў медыяпісьменнасць і прадставіць магчымасць ацаніць свой уласны ўзровень медыяпісьменнасці. У другім блоку вы даведаецеся, як адрозніваць факты ад меркаванняў у СМІ. Наступны блок курса будзе прысвечаны адрозненням паміж сацыяльнымі і традыцыйнымі медыя, у той час як чацвёрты блок будзе прысвечаны таму, як пол і ідэнтычнасць асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі. На апошнім этапе курса вы зможаце прадэманстраваць свае палепшаныя навыкі медыяпісьменнасці, выконваючы выніковы праект па сацыяльных сетках.

Падзяліцца:

30 чэрвеня 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiНабор на адкрыты анлайн-курс «Англійская мова & медыяпісьменнасць»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць