Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
23 жніўня а 19:00 у Вільнюсе адбудзецца прэзентацыя фотакнігі беларускага фатографа, грамадзянскага журналіста і жыхара мінскай «Плошчы перамен» Яўгена Атцецкага. Кніга прысвечана знакаваму месцу беларускіх пратэстаў і носіць такую ж назву. Сродкі на фотакнігу сабраны ў рамках краўдфандынгавай кампаніі.
Яўген на працягу паловы года фіксаваў падзеі з жыцця свайго двара. На яго вачах фармавалася грамадзянская самасвядомасць. Ён бачыў, як людзі, нягледзячы на клас, узрост і прафесію, ядналіся супраць несправядлівасці. На яго фотаздымках захавана гісторыя небывалай дваровай салідарнасці і наступствы жудаснай трагедыі – выкрадання і смерці аднаго з актывістаў «Плошчы перамен» Рамана Бандарэнкі.
У выданне ўвайшлі 70 рэпартажных і партрэтных фатаграфій, а таксама 13 асабістых гісторый ад удзельнікаў падзей, што змясцілі ў сябе перыяд ад зараджэння дваровай актыўнасці да сілавога сутыкнення.
Тыя, хто заказваў кнігу загадзя (праз краўдфандынгавую платформу), змогуць забраць свае асобнікі на прэзентацыі. Хто не паспеў заказаць, але хацеў бы набыць, гэта таксама можна будзе зрабіць на месцы.
Уваход вольны.
Дата і час: 23 жніўня, 19:00.
Месца: Вільнюс, культурная прастора «SODAS2123», Vitebsko 23.
Калі не атрымліваецца прыйсці на прэзентацыю, завітайце на мультымедыйны сайт, які прысвечаны «Плошчы перамен»
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт