Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры адбудзецца 23 лістапада ў Мінску!
 
Як мастакі і мастачкі ўплываюць на трансфармацыі ў грамадстве? Якія пункты праграммы 
Кангрэсу-перформансу нельга прапусціць?
Напярэдадні 
івэнту вы зможаце задаць вашыя пытанні арганізатарам і ўдзельнікам на прэс-канферэнцыі ў Прэс-клубе і атрымаць эксклюзіўныя каментары. 
 
Таксама вас чакаюць вынікі міджнароднага даследчыцкага праекта 
СТАТУС/STATUS (Швецыя-Беларусь).
 
Што сёння разумеецца пад працай у мастацтве і культуры? Якія ўмовы гэтай працы? Якім чынам паўплываў на беларускіх мастакоў і мастачак дэкрэт пра «дармаедства»? Такімі  пытаннямі цягам году задаваліся ўдзельнікі праекта СТАТУС, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: 
KONSTEPIDEMIN у Гётэборгу і галерэі 
Прастора КХ у Брэсце.
Мэта праекта — даследаванне кантэксту і ўмоў рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве. 
 
Хто прыйдзе:
- Сафія дэ ля Фуэнтэ, намесніца старшыні праўлення Шведскай Асацыяцыі Мастакоў, прадстаўніца Швецыі ў Міжнароднай Асацыяцыі Мастакоў (Швецыя)
- Мона Вальстром, каардынатарка праекта СТАТУС/STATUS, Konstepidemin (Швецыя)
- Таццяна Арцімовіч, даследчыца, куратарка, каардынатарка Кангрэсу-перформансу работнікаў і работніц культуры (Беларусь)
- Аляксей Талстоў, мастак, пісьменнік, каардынатар СТАТУС/STATUS (Беларусь)
 
Уваход вольны, аднак мы просім вас зарэгістравацца, гэта не займае шмат часу.
 
 
					
					
					
						
													
						
							4							лістапада							2019							года
						
						
							Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. 
Падрабязней...
						
							Press Club BelarusПадзеiПра ролю і ўплыў мастацтва. Сустрэча з Міжнародным праектам Статус напярэдадні  Кангрэса-перформанса работнікаў і работніц культуры