Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
За 2020-2021 год у эміграцыі апынуліся амаль усе незалежныя беларускія медыі. Але яны працягваюць паспяхова працаваць: здабываць эксклюзівы, праводзіць расследаванні. І ў больш шырокім сэнсе — дакладна адлюстроўваць сітуацыю ў краіне, доступ у якую ім забаронены.
Як гэта атрымліваецца і якія тут ёсць варыянты? Пагаворым пра гэта 10 лютага 2022 года з галоўным рэдактарам «Е…радыё» Паўлам Свярдловым падчас вебінара «Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю».
Абмяркуем:
Вебінар адбудзецца на платформе ZOOM у чацвер 10 лютага з 18.30 да 20.30 па Мінску. Рэгістрацыя да 8 лютага, 23.59.
Для удзелу ў вебінары запоўніце, калі ласка, невялікую форму
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку вебінара.
Вебінар праводзіць Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць».
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт