Прэс-канферэнцыя, прысвечаная цырымоніі ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця

На прэс-канферэнцыі раскажуць падрабязнасці цырымоніі ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця, якая адбудзецца 26 лістапада ў Гданьску. Сёлета журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы.

12 лістапада, аўторак
14:00 Варшава 15:00 Вільнюс 17:00 Мінск
Анлайн
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная цырымоніі ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця

Калі: 12 лістапада 2024 года, 14:00 Варшава / 15:00 Вільнюс / 16:00 Мінск

Удзельнікі прэс-канферэнцыі:

  • Таццяна Нядбай – беларуская літаратарка, перакладчыца і праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа – суарганізатара прэміі;
  • Катажына Дрозд-Урбаньска – літаратуразнаўца, кандыдатка філалагічных навук, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, даследчыца беларускай літаратуры, сябра журы прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год;
  • Сяргей Кавалёў – літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, сябра журы прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год.

Прэмія імя Ежы Гедройця – найбуйнейшая незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі, якая ўручаецца з 2012 года. Сярод лаўрэатаў мінулых сезонаў – Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась галоўную ўзнагароду атрымала пісьменніца з Падляшша, журналістка тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценках старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Сёлета цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 26 лістапада. журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы.

Цырымонія ўручэння Прэміі імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pI. Solidarności 1). На цырымоніі будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця. 25 і 26 лістапада пройдзуць сустрэчы з аўтарамі і аўтаркамі, дыскусія і кніжны кірмаш.

Падчас цырымоніі выступяць прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай і польскай культуры, адбудзецца прэм’ера буктрэйлераў да кніг фіналістаў і фіналістак, агучаных камандай прафесійных выканаўцаў аўдыявыдавецтваў «Кніжны воз» і «Audiobook.by». Беларуская спявачка і актрыса Дар’я Новік у суправаджэнні струннага аркестра выступіць з песнямі на вершы беларускіх палітвязняў, створанымі ў супрацы з кампазітарам Канстанцінам Яськовым. Вядоўца цырымоніі: Сяргей Падсасонны — журналіст і грамадскі дзеяч, вядоўца тэлеканала «Белсат».  Арганізатары прэміі —— Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў

Арганізатары цырымоніі ўзнагароджання:

  • Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка»;
  • Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ў Гданьску;
  • Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Партнёры падзеі: Аўдыявыдавецтвы «Кніжны воз» і «Audiobook.by». Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

З пытаннямі, датычнымі прэміі, звяртайцеся на пошту giedroyc@penbelarus.org

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Падзяліцца:

4 лістапада 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПрэс-канферэнцыя, прысвечаная цырымоніі ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Трансграничные расследования в закрытых странах. Открытая лекция Дениз Аджари (Иран/США)

Несвободные страны похожи на чёрные ящики, где многие процедуры непрозрачны, а информацию намеренно скрывают. В этой лекции вы узнаете, как искать, интерпретировать и связывать данные, когда власти делают всё, чтобы тебе помешать.

Анлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць