Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Семімільнымі крокамі мы ідзем наперад 🙂 і часта нам проста не хапае дадатковых рук і сілаў, каб уцяляць усё задуманае. Таму мы шукаем стажора (адбярэм на конкурснай аснове), які раздзяліў бы з намі працу, стаў бы часткай каманды, а пасля, магчыма, уліўся бы ў яе на сталай аснове.
Умовы: стаж не аплочваецца, але мы можам даць вам рэкамендацыю па выніках стажыроўкі. Таксама, калі ў нас усё складзецца, магчымае далейшае працаўладкаванне.
Што мы прапануем: цікавую працу ў крэатыўнай камандзе на сучаснай нефармальнай пляцоўцы ў цэнтры Мінска, удзел у распрацоўцы новых праектаў і магчымы далейшы ўдзел у іх рэалізацыі. Прафесійны рост і набыццё каштоўнага досведу і новых кантактаў.
Часавы перыяд: 2 месяцы (жнівень-верасень).
Што мы чакаем ад вас: вольнае валоданне англійскай, беларускай, рускай мовамі (пісьмова і вусна), зацікаўленасць журналістыкай як прафесіяй, імкненне ведаць пра медыятрэнды, уменне пісаць артыкулы, працаваць у сацсетках; ініцыятыўнасць, крэатыўнасць, адказнасць, заангажаванасць, самаарганізаванасць, гатоўнасць вучыцца. Занятасць – 10 гадзінаў на тыдзень.
Падаць заяўкі можна да 31 ліпеня. Ад вас чакаем CV і матывацыйны ліст на мэйл office@press-club.pro
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Темы этой встречи назревали давно. Помните, мы обсуждали, что делать с фотографиями протестов 20-го года? Удалять, потому что, возможно, с их помощью силовики находят людей? Или оставить, ведь у них и так есть оперативная съемка? Наверное, почти каждая редакция удалила один, а то и множество текстов, чтобы защитить своих героев от преследования. По-человечески можно понять, а по-журналистски это нормально?
Анлайн + афлайнНа нетворкінг ва ўтульнай прасторы запрашаюць беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак. Мерапрыемства арганізавана арганізацыяй ІншыЯ і аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.
Афлайн