Прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі «Свиньи» ў Берліне

авторские проекты возможности для журналистов презентация книги
2 верасня, пятніца
Прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі «Свиньи» ў Берліне

2 верасня ў Берліне беларускі журналіст Аляксандр Чарнуха прэзентуе сваю кнігу «Свиньи».

Гэта дэбютны раман аўтара, які ён пачаў пісаць у кастрычніку 2020 года, калі здавалася, быццам вось-вось з’явіцца вольнае паветра, а скончыў у красавіку 2021 года, калі паветра ў Беларусі не засталося зусім.

Гэты твор — несусветная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Усе гэтыя выявы даведзены да абсурду, але пры гэтым захоўваюць сувязь з рэальнасцю: усе апісаныя ў кнізе падзеі, дыялогі і ўчынкі маглі б адбыцца насамрэч. І, магчыма, сапраўды адбываліся.

На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу.

Падрабязней пра кнігу можна пачытаць тут: https://pigsareok.com/

Дзе: Берлін, Otto-Braun Straße 70-72/ Otto Haus der Statistik.

Калі: 2 верасня, пачатак а 18:00.

Арганізатары: Аб’яднанне беларусаў Нямеччыны «Разам» (razam.de)

Крыніца


Больш па тэме:

«Когда поедет крыша, ты можешь этого просто не заметить»

«Написал от злости». Книга о Беларуси и новой холодной войне

Як гаварыць з ахвярай і катам?

Падзяліцца:

17 жніўня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПрэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі «Свиньи» ў Берліне

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць