Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
6 мая адбудзецца прэзентацыя кнігі беларускага журналіста Аляксандра Чарнухі.
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6 / plac Konstytucji 6).
Час: 19:00 па Варшаве.
Кніга «Свінні» – гэта калейдаскоп вар’яцкіх выяў, пры гэтым настолькі штодзённых і звыклых, што смех перыядычна змяняецца сумнай усмешкай. Чытач, магчыма, пазнае ў рамане свой горад, сваю школу, сваю вуліцу і знаёмых персанажаў. Але праз гэтую штодзённасць маленькага райцэнтра прабіваецца зусім іншы маштаб: чытач заўважыць у кнізе ўсім вядомыя цытаты, знойдзе алюзіі на падзеі 2020 года ў Беларусі і ў выніку дабярэцца да сумнага фіналу гэтай гісторыі.
На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу. Адмысловы госць імпрэзы – NaviBand.
Фота на галоўнай: Facebook Аляксандра Чарнухі
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт