Прэзентацыя кнігі "Зіма Гюнтэра" (галерэя Ў)

презентация книги
8 чэрвеня, чацвер
Прэзентацыя кнігі "Зіма Гюнтэра" (галерэя Ў)

Прэс-клуб і выдавецтва «Галіяфы» запрашаюць на прэзентацыю рамана парагвайскага празаіка Хуана Мануэя Маркаса «Зіма Гюнтэра». Кніга была перакладзена на беларускую мову Васілём Песенка і выдадзена сёлета. Прэзентацыя адбудзецца 8 чэрвеня а 19.00 ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў», у імпрэзе ў якасці мадэратаркі возьме ўдзел вядомая паэтка Вольга Гапеева. 

Пра парагвайскую літаратуру беларускі чытач напэўна ведае няшмат. Тым часам, раман «Зіма Гюнтэра» прызнаны крытыкамі галоўнай з’явай культурнага жыцця Парагвая за апошнія трыццаць гадоў. Твор, упершыню выдадзены з 1987 годзе, быў перакладзены больш чым на сорак моваў свету.

Раман «Зіма Гюнтэра» – гэта аповед пра лёс халоднага супрацоўніка Сусветнага банка, парагвайца нямецкага паходжання, Гюнтэра і яго жонкі, Элісы Лінч, прыгожай і пачуццёвай жанчыны афраамерыканскага паходжання. Падзеі адбываюцца ў Парагваі (аднак у кнізе няма прамога згадвання месца дзеяння) падчас праўлення дыктатара Строснэра. Адна з прычын, па якой героі знаходзяцца ў Парагваі, – неабходнасць выратаваць ад пераследаў, турэмнага зняволення і катаванняў іх пляменніцу, якой мясцовая ўлада пагражае з-за яе вершаў, прасякнутых любоўю да краіны ды заклікам да свабоды і дэмакратыі. Разам з героямі чытач трапляе ў вір паўднёваамерыканскай ваеннай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавення – непераможны ідэалізм моладзі.

Кніга мае незвычайную апавядальную структуру, яе вылучае шматслойнасць і калейдаскапічнасць – адна сцэна нечакана змяняецца іншай, а палітыка-сацыяльнае гучанне перабіваецца дэтэктывам. «Зіма Гюнтэра» не згубіла сваёй актуальнасці нават праз трэць стагоддзя і будзе цікавым адкрыццём для беларускіх чытачоў.

Месца і час падзеі: 8 чэрвеня, 19.00, галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Незалежнасці 37а). Пасля прэзентацыі гасцей чакае невялікі пачастунак.

Падзяліцца:

30 мая 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПрэзентацыя кнігі "Зіма Гюнтэра" (галерэя Ў)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць