Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэс-клуб і радыё «Свабода» запрашаюць на прэзентацыю кнігі Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы». Кніга вырасла з адной з самых любімых слухачамі радыёперадачаў — «Падарожжы Свабоды». Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся расказаць толькі напрыканцы жыцця і якія мяняюць звыклае ўяўленне аб тым, што рабілася ў Беларусі ў ХХ стагоддзі.
На прэзэнтацыю завітаюць галоўны рэдактар радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук, рэдактар Сяргей Дубавец, пісьменьнік Уладзімір Арлоў. На вечары прагучаць як архіўныя запісы радыё «Свабода», так і песьні Зьмітра Бартосіка. Падзея будзе цікавая для ўсіх, каму цікавая гісторыя Беларусі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт