Прэзентацыя новых кніг ад Таварыства беларускай школы

Алесь Лозка Лявон Баршчэўскі Павел Церашковіч презентация книги Таварыства беларускай школы
30 мая, серада
Прэзентацыя новых кніг ад Таварыства беларускай школы

30 траўня а 18:00 запраўшаем на прэзентацыю 3 новых кніг, створаных Таварыствам беларускай школы. Мадэратар сустрэчы —  Уладзімір Колас.

«Глабальныя праблемы чалавецтва: нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці». Аўтар Павел Церашковіч

У кнізе разглядаецца шырокі спектр праблем, вырашэнне якіх патрабуе калектыўных намаганняў на міжнародным, наднацыянальным узроўні. Аналізуюцца найважнейшыя тэндэнцыі эканамічнага і сацыяльнага развіцця сучаснага свету, актуальны стан геаэкалагічных параметраў геаграфічнай абалонкі. Найбольш вострыя праблемы сучаснасці: узмацненне сацыяльнай няроўнасці, дэфіцыт харчавання, незбалансаванасць дэмаграфічнага развіцця, разгледжаны ва ўзаемасувязі з глабальнымі экалагічнымі выклікамі, уключаючы парніковы эфект, недахоп прэснай вады, перспектывы вычарпання найважнейшых выкапнёвых рэсурсаў. Спецыяльныя раздзелы прысвечаны фарміраванню стратэгій устойлівага развіцця і рацыянальнага прыродакарыстання. Асаблівая ўвага надаецца месцу Беларусі ў глабальных працэсах і выкліках. Кніга прызначаная для шырокага кола чытачоў, усіх, каго цікавіць, што чакае свет і нашу краіну ў бліжэйшай перспектыве.

“Словы і вобразы”. Аўтар Лявон Баршчэўскі

На падставе аналізу канкрэтных твораў розных часоў і народаў разглядаюцца найважнейшыя этапы станаўлення літаратуры і мастацтва – ад старажытнасці да канца эпохі Адраджэння. Беларуская літаратурна-мастацкая традыцыя паказваецца як нацыянальнае праяўленне агульнаеўрапейскага культурніцкага руху. У кнізе даецца вызначэнне значнай колькасці найважнейшых тэрмінаў і паняццяў мастацтва і літаратуразнаўства, філасофіі, культуры і некаторых сумежных галін ведаў. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і тэорыі літаратуры і мастацтва.

“Беларускі фальклор”. Аўтар Алесь Лозка

Выданне ў сістэматызаваным выглядзе падае асноўныя звесткі пра беларускі фальклор, яго жанры і віды (замовы, народны каляндар, каляндарна-абрадавую, сямейна-абрадавую і пазаабрадавую творчасць, празаічны, дзіцячы, тэатральны і матэматычны фальклор), што фрагментарна вывучаецца на занятках літаратуры, гісторыі, музыкі.  Адрасуецца вучням і студэнтам, настаўнікам і выкладчыкам адукацыйных устаноў, усім, хто цікавіцца народнай творчасцю.

Падзяліцца:

21 мая 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПрэзентацыя новых кніг ад Таварыства беларускай школы

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць