Растраляная Беларусь. Брыфінг

история открытая встреча
28 кастрычніка, панядзелак
Растраляная Беларусь. Брыфінг
Журналісты і ўсе зацікаўленыя запрашаюцца на брыфінг, прысвечаны 29 кастрычніка, Дню Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі.
 
Удзел у брыфінгу «Растраляная Беларусь» прымуць:
  • Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, даследчык сталінскіх рэпрэсій;
  • Зьміцер Дрозд, гісторык-архівіст; 
  • Ігар Станкевіч, краязнаўца; 
  • Алесь Чахольскі, дырэктар ГА «Хрысціянская злучнасць Курапаты»; 
  • Вацлаў Арэшка, культуролаг;
  • Уладзімір Раманоўскі, кіраўнік беларускай філіі «Мемарыяла»; 
  • Зінаіда Тарасевіч, прэзідэнт ГА «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій»;
  • Аляксей Марачкін, беларускі мастак, адзін з арганізатараў і першы кіраўнік творчай суполкі «Пагоня»,
  • Ганна Шапуцька, абаронца мемарыяла Курапаты, каардынатар грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне мемарыяла Курапаты».
Будуць асвечаны пытанні:
  • аб арганізацыі пошуку месцаў пахаванняў і ўстанаўленні імёнаў загінулых ахвяраў;
  • аб допуску даследчыкаў да дакументаў архіваў КДБ і МУС;
  • аб падрыхтоўцы зборніка дакументаў і матэрыялаў па савецкім рэпрэсіям у Беларусі;
  • аб аднаўленні публікацый ў СМІ спісаў ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1950 гг.;
  • праблемы, пытанні, выклікі і перашкоды ў справе ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій;
  • пра мерапрыемствы па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінскага дзяржтэрору, што будуць адбывацца ў Беларусі 29 кастрычніка і 3 лістапада 2019 года.
 
Уваход вольны, просім рэгістравацца. Цісніце чырвоную кнопку.
 
Фота 
Падзяліцца:

23 кастрычніка 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiРастраляная Беларусь. Брыфінг

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць