Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства. Майстар-клас з удзелам Святланы Алексіевіч у Прэс-клубе

литература факта мастер-класс Нобелевская премия по литературе открытая встреча Светлана Алексиевич
7 мая, субота
Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства. Майстар-клас з удзелам Святланы Алексіевіч у Прэс-клубе

Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб і Абмасада Рэспублікі Польшча арганізуюць двухэтапныя майстар-класы для журналістаў і літаратараў, якія хацелі б авалодаць сакрэтамі прафесійнага майстэрства ў жанры рэпартажа. Першы этап «Слядамі Рышарда Капусцінскага» адбудзецца ў Пінску — на радзіме Капусцінскага, 7 траўня. Другі этап – у Мінску, 8 траўня.

Для ўдзелу ў майстар-класах будуць адабраныя 30 удзельнікаў. Запрашаем беларускіх журналістаў і літаратараў, якія хацелі б авалодаць жанрам дакументальнага і/ці літаратурнага рэпартажа. Адбор будзе адбывацца на падставе тэкстаў кандыдатаў. 

Заяўку на ўдзел трэба падаць, запаўняючы форму. Пасля запаўнення анлайн-формы просім даслаць на e-mail press-club@press-club.pro з пазнакай “Рэпартаж” прыклады сваіх тэкстаў (не больш за 10 старонак), напісаных у жанры рэпартажа (ці набліжаным да яго).

Да разгляду прымаюцца:
—    спасылкі на апублікаваныя матэрыялы (або сканы з імі);
—    неапублікаваныя матэрыялы ў далучаным файле (word);
—    калі ў вас няма тэкстаў, створаных у падобным жанры, вы можаце напісаць эсэ ці рэпартаж на абраную вамі тэму.

Падаць заяўку на ўдзел у двухэтапным майстар-класе можна да 27 красавіка. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 2 траўня.

Арганізатары забяспечваюць праезд Мінск – Пінск – Мінск, начлег і харчаванне ў Пінску. 

Па выніках майстар-класаў будуць адабраныя 6 чалавек для адукацыйнай паездкі ў Польшчу, дзе змогуць сустрэцца з польскімі журналістамі, літаратарамі, майстрамі рэпартажу.  

У межах майстар-класаў адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» (на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук).

Гэтая падзея на ФБ.

Партнёры: 

Літаратурны дом ЛогвінаўПольскі інстытут.

Інфармацыйныя партнёры:
Беларуская асацыяцыя журналістаў, Медыякрытыка, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Падзяліцца:

21 красавіка 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiРэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства. Майстар-клас з удзелам Святланы Алексіевіч у Прэс-клубе

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць