Школа аналітычнай журналістыкі гэта:
- Фармаванне неабходных навыкаў і ўменняў стварэння аналітычных матэрыялаў
- Рэгулярныя навучальныя сесіі, індывідуальныя кансультацыі і працы ў цікавай камандзе пад кіраўніцтвам вопытных ментараў, беларускіх і замежных экспертаў
- Азнаямляльныя паездкі ў Грузію, Украіну, Польшчу, Літву, Эстонію і шэраг іншых краінаў ЕС для вывучэння досведу трансфармацыі гэтых краінаў і падрыхтоўкі матэрыялаў на тэму трансфармацыі для беларускіх медыя (для лепшых студэнтаў!)
- Удзел у шэрагу сумежных праектаў Прэс-клуба і партнёраў
Тэрмін навучання: чэрвень 2016 – сакавік 2017.
Фармат — вочныя заняткі раз на месяц, анлайн праца з ментарами, навучальныя падарожжы, напісанне артыкулаў, удзел у партнёрскіх мерапрыемствах.
Першыя сесіі школы адбудуцца ў Мінску 10 чэрвеня і 6 ліпеня.
Дэдлайн падачы заявак – 27 траўня 2016 г. Вынікі – 30 траўня.
Хто можа прыняць удзел:
Штатныя або пазаштатныя супрацоўнікі беларускіх смі,
студэнты, якія маюць вопыт супрацоўніцтва са смі
Каб падаць заяўку на ўдзел у школе, трэба:
- Запоўніць форму па спасылцы
- Даць спасылки на 2-3 напісаныя вамі аналітычныя матэрыялы
- Мець пісьмовую або вусную рэкамендацыю рэдактара выдання, з якім вы супрацоўнічаеце і якое будзе гатовае апублікаваць падрыхтаваныя вамі матэрыялы (далейшая публікацыя матэрыялаў – абавязковая ўмова, таму ўдзел у школе варта ўзгадніць з рэдактарам вашага выдання).
27 мая 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiШкола аналітычнай журналістыкі (дэдлайн 27 траўня)