Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно пройдзе з 3 па 7 кастрычніка ў Мінску. Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi» і медыяпраект «pARTisan» запрашаюць на мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»:
3 кастрычніка:
17.00 — прэзентацыя альманаха «pARTtisan № 33» і падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай;
18.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка І).
4 кастрычніка:
17.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка ІІ).
5 – 7 кастрычніка:
10 – 19.00 — закрытая Майстроўня кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!».
7 кастрычніка:
19.00 — паказ фільма «Час трох чарапахаў» (Czas trzech żólwi), сустрэча з героямі і рэжысёркай.
Падрабязную Праграму мерапрыемстваў глядзіце тут.
Даведацца пра гісторыю польскай дакументалістыкі ўсе цікаўныя змогуць на ілюстраваных лекцыях «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара». А стваральнікі альманаха «pARTtisan № 33», цалкам прысвечанага з’яве дакументальнага польскага кіно, прэзентуюць у ім выбітных асобаў, знакавыя стужкі, а таксама шэраг прафесійных тэм, звязаных непасрэдна з працэсам стварэння фільма.
Атрымаць практычныя веды і асновы кінематаграфічнага майтэрства ў выкладчыкаў PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі) прафесіяналы(-кі) і аматары(-кі) змогуць падчас прэзентацыі падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» і III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!». За тры дні 12 аўтараў(-ак) распрацуюць свае кінапраекты і адшукаюць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Усё неабходнае для ўдзелу ў Майстроўні шукайце тут. Удзел бясплатны.
Усе падзеі Тыдня польскага кароткага дакументальнага кіно пройдуць у Прэс-клубе (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).
Уваход вольны.
За падрабязнасцямі і актуальнымі навінамі запрашаем у суполку падзеі ў Facebook.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Несвободные страны похожи на чёрные ящики, где многие процедуры непрозрачны, а информацию намеренно скрывают. В этой лекции вы узнаете, как искать, интерпретировать и связывать данные, когда власти делают всё, чтобы тебе помешать.
АнлайнИстория журналистки иранского происхождения Тары Кангарлоу показывает, что отъезд из страны необязательно ведёт к разрыву с ней. Напротив, открываются новые возможности, и человек становится связующим звеном между своим народом и мировым информационным пространством.
Анлайн