Urban Space Radio: Гарадское медыя, інтэграванае ў асяроддзе. Адкрытая лекцыя

Urban Space Radio городские медиа урбанистика
7 снежня, пятніца
Urban Space Radio: Гарадское медыя, інтэграванае ў асяроддзе. Адкрытая лекцыя

Urban Space Radio — бадай, адзін з самых незвычайных медыйных праектаў пастсавецкага рэгіёну.

Студыя незалежнага медыя пра урбаністыку, культуру, грамадскае жыццё адкрылася ў 2015 годзе ва ўкраінскім Івана-Франкоўску ў памяшканні рэстарана (!), заснаванага неабыякавымі гараджанамі.

Рэстаран Urban Space 100 — сацыяльны бізнес, на які сто франкоўцаў скінуліся па 1 тыс. даляраў. 20% ад яго прыбытку ідзе ўпраўляючай кампаніі, 80% — на развіццё самых розных гарадскіх ініцыятыў.

За амаль чатыры гады свайго існавання праект Urban Space стаўся цэнтрам гарадскога жыцця Івана-Франкоўска і абзавёўся франшызай, па якой аналагічнае месца адкрываецца ў Кіеве.

Наколькі трывалым можа быць звязка сацыяльна адказнага праекту і медыя? Што было першым — актывізм ці медыйная ідэя? У якой ступені праект абавязаны сваім поспехам радыё — і якое месца займае яно ў сістэме і ў жыцці горада зараз? Як медыі здольныя паляпшаць гарадское жыццё?

Пра гэта на адкрытай лекцыі ў Прэс-клубе распавядуць каардынатарка Urban Space Radio Юлія Кушнір і менеджэрка франшызы Urban Space Марта Гладка.

Уваход вольны пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба.

Падзяліцца:

26 лістапада 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiUrban Space Radio: Гарадское медыя, інтэграванае ў асяроддзе. Адкрытая лекцыя

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць