Выбары 2020 у ЗША. Сустрэча з Дэвідам Шульцам

онлайн-встреча президентские выборы в США
3 лістапада, аўторак
Выбары 2020 у ЗША. Сустрэча з Дэвідам Шульцам

3 лістапада, непасрэдна ў дзень прэзідэнцкіх выбараў ў ЗША, ганаровы прафесар Універсітэта Хэмлайн Дэвід Шульц правядзе сустрэчу з беларускімі палітолагамі, экспертамі і палітычнымі аглядальнікамі, прысвечаную гэтай падзеі. На сустрэчы спадар Шульц дасць агляд бягучай прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША, а таксама сітуацыі ў ЗША на дзень галасавання. Пасля ўступнай лекцыі спадара Шульца ў удзельнікаў дыскусіі будзе мажлівасць задаць свае пытанні.

Дэвід Шульц працуе на факультэтах паліталогіі і прававых даследаванняў Універсітэта Хэмлайн. Ён таксама выкладае права ва Універсітэце Мінесоты. Мае ступені бакалаўра і магістра палітычных навук і філасофіі, доктара юрыдычных навук і магістра права, доктара палітычных навук і магістра астраноміі. Дэвід Шульц з’яўляецца трохразовым удзельнікам праграмы Фулбрайт. Ён шмат выкладаў у Еўропе і Азіі, а таксама атрымаў нацыянальную прэмію Леслі А. Уіцінгтана за выдатныя дасягненні ў выкладанні грамадскіх навук. Дэвід Шульц з’яўляецца аўтарам больш за 35 кніг і больш за 200 артыкулаў па розных аспектах амерыканскай палітыкі, выбарчага права і сродкаў масавай інфармацыі. Ён рэгулярна дае інтэрв’ю і выступае ў якасці эксперта ў мясцовых, нацыянальных і міжнародных СМІ, у тым ліку «Нью-Ёрк Таймс», «Уол Стрыт Джорнал», «Вашынгтон Пост», «Эконаміст» і «Нацыянальнае грамадскае радыё». Яго апошнімі кнігамі з’яўляюцца «Энцыклапедыя грошай у амерыканскай палітыцы» (2018 год) і «Вагальныя штаты» (2018 год). Да пачатку выкладчыцкай дзейнасці прафесар Шульц займаў пасаду дырэктара дэпартамента па пытаннях гарадскога планавання, выканання кодэксаў і занавання, а таксама працаваў спецыялістам па жыллёвым і эканамічнам планаванні ў агенцтве, якое займаецца пытаньнямі дзейнасьці мясцовай супольнасці.

Падзяліцца:

27 кастрычніка 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiВыбары 2020 у ЗША. Сустрэча з Дэвідам Шульцам

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць