Выбары-2020 у ЗША. Вынікі. Сустрэча з Дэвідам Шульцам для журналістаў

онлайн-встреча президентские выборы в США
5 лістапада, чацвер
Выбары-2020 у ЗША. Вынікі. Сустрэча з Дэвідам Шульцам для журналістаў

5-га лістапада, неўзабаве пасля дня галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, ганаровы прафесар Універсітэта Хэмлайн Дэвід Шульц правядзе анлайн-сустрэчу для беларускіх журналістаў, палітолагаў, экспертаў і палітычных аглядальнікаў, прысвечаную вынікам прэзідэнцкіх выбараў. Пасля ўступнай лекцыі спадара Шульца ў удзельнікаў дыскусіі будзе мажлівасць задаць свае пытанні.

Дэвід Шульц працуе на факультэтах паліталогіі і прававых даследаванняў Універсітэта Хэмлайн. Ён таксама выкладае права ва Універсітэце Мінесоты. Мае ступені бакалаўра і магістра палітычных навук і філасофіі, доктара юрыдычных навук і магістра права, доктара палітычных навук і магістра астраноміі.

Дэвід Шульц з’яўляецца трохразовым удзельнікам праграмы Фулбрайт. Ён шмат выкладаў у Еўропе і Азіі, а таксама атрымаў нацыянальную прэмію Леслі А. Уіцінгтана за выдатныя дасягненні ў выкладанні грамадскіх навук.

Дэвід Шульц з’яўляецца аўтарам больш за 35 кніг і больш за 200 артыкулаў па розных аспектах амерыканскай палітыкі, выбарчага права і сродкаў масавай інфармацыі. Ён рэгулярна дае інтэрв’ю і выступае ў якасці эксперта ў мясцовых, нацыянальных і міжнародных СМІ, у тым ліку «Нью-Ёрк Таймс», «Уол Стрыт Джорнал», «Вашынгтон Пост», «Эконаміст» і «Нацыянальнае грамадскае радыё».

Яго апошнімі кнігамі з’яўляюцца «Энцыклапедыя грошай у амерыканскай палітыцы» (2018 год) і «Вагальныя штаты» (2018 год).

Да пачатку выкладчыцкай дзейнасці прафесар Шульц займаў пасаду дырэктара дэпартамента па пытаннях гарадскога планавання, выканання кодэксаў і занавання, а таксама працаваў спецыялістам па жыллёвым і эканамічнам планаванні ў агенцтве, якое займаецца пытаньнямі дзейнасьці мясцовай супольнасці.

Сустрэча адбудзецца па-англійску з перакладам на рускую мову

Падзяліцца:

27 кастрычніка 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiВыбары-2020 у ЗША. Вынікі. Сустрэча з Дэвідам Шульцам для журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць