Якіх зменаў хочуць беларусы і як ставяцца да рэформаў? Прэзентацыя даследавання і дыскусія экспертаў

презентация результаты исследования

Цэнтр новых ідэй і Прэс-клуб Беларусь запрашаюць на прэзентацыю даследавання «Якія рэформы патрэбны Беларусі». Яна адбудзецца ў ZOOM і будзе дасяжна ў трансляцыі на YouTube.

13 красавіка, чацвер
12:00 Варшава 12:00 Вільнюс 13:00 Мінск
Анлайн
Якіх зменаў хочуць беларусы і як ставяцца да рэформаў? Прэзентацыя даследавання і дыскусія экспертаў

Беларусь працягвае знаходзіцца ў сацыяльна-палітычным і эканамічным крызісе. Вайна Расіі супраць Украіны, рэпрэсіі, прававы дэфолт, агульная нестабільнасць – усё гэта вызначае цяжкае становішча, у якім апынулася беларускае грамадства.

Аднак як успрымаюць сучасную рэчаіснасць звычайныя беларусы, якіх зменаў хочуць, як ставяцца да канцэпцыі рэформаў і чаго баяцца ў межах будучай трансфармацыі?

У межах даследавання Цэнтр новых ідэй правёў серыю глыбінных інтэрв’ю з беларусамі, якія зараз знаходзяцца ўнутры краіны, пра стаўленне да рэформаў. Пасля прэзентацыі адбудзецца экспертная дыскусія па выніках даследавання.

Выступоўцы:

  • Антон Раднянкоў, дырэктар ЦНІ;
  • Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ;
  • Аляксандр Ганчаронак, кіраўнік праекту «Банк ідэй», даследчык BEROC;
  • Анастасія Касцюгова, медыя экспертка, сузаснавальніца Stratcomlab.

Спасылка на трансляцыю ў YouTube

Расклад (па мінскім часе):

13:00 – 13:05 – Уводзіны, Антон Раднянкоў
13:05 – 13:35 – Прэзентацыя даследавання, Генадзь Коршунаў
13:35 – 13:45 – Пытанні журналістаў
13:45 – 14:30 – Экспертная дыскусія па выніках даследавання

Падзяліцца:

7 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiЯкіх зменаў хочуць беларусы і як ставяцца да рэформаў? Прэзентацыя даследавання і дыскусія экспертаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць