Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэмія ADAMI па культурнай разнастайнасці ва Усходняй Еўропе аб’явіла намінантаў конкурсу ADAMI Media Prize 2018.
Сесія журы ADAMI праходзіла ў цэнтры сацыяльных ініцыятываў Impact Hub Odessa (Адэса, Украіна). Міжнароднае журы мусіла вызначыць кандыдатаў у пераможцы з 311 зарэгістраваных удзельнікаў медыяпрэміі ў галінах тэлебачання, онлайн-відэа і вэб-старонак, прысвечаных пытанням этнічнай, рэлігійнай ці культурніцкай разнастайнасці ў шасці краінах Усходняга Партнёрства з ЕС (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).
Чальцамі журы былі прадстаўнікі вяшчальных кампаніяў, інтэрнэт-выданняў і міжнародных арганізацыяў з краінаў Заходняй Еўропы і Ўсходняга Партнёрства.
Трое беларусаў трапілі ў спіс намінантаў ADAMI Media Prize 2018:
ІНФАРМАЦЫЯ
1. Сямейныя Повязі. Аўтар — Лучыя Тэут (TV Moldova 1), Малдова
2. Вялікі Тэатр Сарокі. Аўтар — Еўжэніў Паповіч (TV Moldova 1), Малдова
НАВІНЫ / КАРОТКІЯ, НЕГУЛЬННЯВЫЯ ФІЛЬМЫ
1. Выкрадзенае Шчасце. Аўтар — Вольга Крэчка (STB), Украіна
2. Вежа. Аўтар — Саломэ Джаши (TV Pirveli), Грузія
3. Дзве Рэлігіі ў Адным Доме. Аўтар — Кецеван Брачулі (ImedI TV), Грузія
ЗАБАЎЛЯЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ
1. На Наш Густ. Аўтар — Яўген Булка (ONT), Беларусь
2. Дарагія Сябры. Аўтар — Валерыў Андрыцэ (Jurnal TV), Малдова
ОНЛАЙН-ВІДЭА
1. Вобразы Разнастайнасці. Аўтар — Хурые — Беса Гвенетадзэ (TDI), Грузія
2. Правілы Жыцця Горана. Аўтар — Анастасія Славінская (EKhokavkaza.com), Грузія
3. Амерыканец у Беларускай Вёсцы. Аўтар — Яўген Ходар, прадусар Яўген Шыбінскі (Tut.by), Беларусь
ВЭБ-СТАРОНКІ
1.Спецпраект «Нашы Іншыя». Аўтар — Алеся Ярэмчук, Онлайн часопіс «The Ukrainians», Украіна
2. Выбіраючы лепшае: жыццё на дзве нацыі. Аўтар — Соня Качаран, Chai-khana.org
3. Шлях праз культуры: этнічныя экскурсіі па Херсону і Поўдню Украіны. Аўтар — Мыкола Хаманюк, Kherson Regional Department of Sociological Association of Ukraine
МАЛАДЫ АДАМІ
1. Матэль STRUGURAŞ. Аўтар — Міхай Нікіфарак (TV Moldova1), Малдова
2. Мурат. Аўтар — Марынэ Качаран (Golden Apricot International Film Festival), Арменія
3. Сябры па ліставанню. Аўтар — Нэлі Васілеўская (Minsk International Film Festival — Listapad), Беларусь
Акрамя таго, члены журы прысудзілі некалькі Асаблівых згадак:
1. Быць Маладым ў Ашаги Сарале. Аўтар — Эзиз Кениев (GIPA), Грузія
2. Адэсіт — Мая Нацыянальнасць. Аўтар — Елена Немиш, Таццяна Сучкова (Echo Media), Украіна
Намінанты прэміі ADAMI Media Prize 2018 будуць запрошаны да ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі ў Кішынёве (Малдова) 29 лістапада ў «Арган-Залі», якая праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Парламента Малдовы Андрыяна Канду. Урачыстая цырымонія будзе транслявацца ў прамым эфіры на міжнародным узроўні. Там і назавуць пераможцаў конкурсу.
ADAMI фінансуецца Федэральным Міністэрствам Замежных Справаў і ProCredit Holding (Нямеччына).
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт