Аўдыёдыпфейкі, створаныя ШІ: Вэбінар GIJN з серыі «Расследаванне выбараў»
На вэбінары GIJN эксперты падзеляцца парадамі, інструментамі і рэсурсамі для выяўлення, расследавання і праверкі патэнцыйных дыпфейкаў.
Ілюстрацыя з сайта gijn.org
Вэбінар пройдзе 9 красавіка 2024 года ў 14:00 (Варшава) / 15:00 (Вільнюс) / 16:00 (Мінск)
Мова вэбінара – англійская, з сінхронным перакладам на рускую і ўкраінскую.
Спікеры/спікерка:
- Сайлас Джонатан – менеджар па лічбавых расследаваннях у Цэнтры інавацый і развіцця журналістыкі, спецыяліст па фактчэкінгу і OSINT, аўтар навуковых работ і расследаванняў аб арганізацыях, адказных за інфармацыйны хаос у афрыканскім рэгіёне;
- Шаян Сардарызадэ – журналіст BBC Verify, які спецыялізуецца на выкрыцці фэйкавых навін, дэзінфармацыі і маніпуляцый на лічбавых платформах. Ён таксама займаецца расследаваннямі ў адкрытых крыніцах, у тым ліку верыфікацыяй кантэнту і пошукам геалакацыі;
- Вольга Юркова – журналістка і сузаснавальніца StopFake.org, незалежнай украінскай арганізацыі, якая займаецца фактчэкінгам і падрыхтоўкай міжнародных спецыялістаў па праверцы фактаў для барацьбы з прапагандай і дэзінфармацыяй у СМІ.
Мадэратар: Рован Філп – старшы рэпарцёр GIJN, які пісаў аб пагрозе згенераваных з дапамогай ШІ дыпфейкаў і як журналісты-расследавальнікі могуць гэтаму супрацьстаяць.
Зарэгістравацца на вэбінар
26 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяАўдыёдыпфейкі, створаныя ШІ: Вэбінар GIJN з серыі «Расследаванне выбараў»