Абмен досведам журналістаў у эміграцыі

7 верасня ў Вільні адбудзецца івэнт па падтрымцы журналістаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ад Mixer. Галоўнай мэтай арганізатары ставяць  аднаўленне страчаных супольнасцяў.

Абмен досведам журналістаў у эміграцыі
Фота з сайта mixer.media

Калі: 7-8 верасня

Дзе: Вільня

Гэтая імпрэза ладзіцца дзеля падтрымкі журналістаў і СМІ ў выгнанні. Менавіта тут можна абмеркаваць нялёгкую працу па наладжванню камунікацыі з цяжкадаступнай аўдыторыяй.

У мерапрыемстве прымуць удзел журналісты ў выгнанні з іншых краін:  М’янмы, Афганістана, Казахстана і Туркменістана, якія таксама маюць багаты досвед працы ў падобных умовах. Абмен ведамі і вопытам можа дапамагчы знайсці рашэнне цяжкіх праблем.

На жаль, арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў з іншых гарадоў, таму варта разлічваць на ўласныя магчымасці.

На імпрэзу таксама запрошаныя журналісты з Польшчы, Украіны і Грузіі. Працоўныя мовы мерапрыемства: беларуская і ангельская (сінхронны пераклад).

Зарэгістравацца можна тут

Падзяліцца:

https://mixer.media/events/vilniuhttps://mixer.media/s

16 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiАбмен досведам журналістаў у эміграцыі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць