Adami Media Prize абвяшчае прыём заявак на 2018 год

Adami Media Prize абвяшчае прыём заявак на 2018 год

Adami Media Prize запрашае прадстаўнікоў кінасектару, працаўнікоў тэлевізійных і навінавых праграмаў, стваральнікаў рэкламных ролікаў і анлайн-кантэнту (вэб-сайтаў, інтэрнэт-відэа), якія распавядаюць гісторыі культурнай разнастайнасці і спрыяюць мірнаму суіснаванню нацыяў у агульным асяроддзі, падаць заяўкі на прэмію ў 2018 годзе.

Adami Media Prize прысуджаецца за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе, і з’яўляецца штогадовай узнагародай, якая прызнае працу журналістаў і работнікаў медыяў ў краінах Усходняга партнёрства Еўразвязу — Азербайджана, Армені, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі.

Мэта прэміі палягае ў тым, каб садзейнічаць мірнаму суіснаванню народаў розных нацыянальнасцяў, этнічных, рэлігійных i культурных груп ва Ўсходняй Еўропе і на Каўказе.

У 2018 годзе узнагарода Adami Media Prize будзе ўручаная ў шасці катэгорыях:

  •     Прыз у сферы забаўляльнай сферы
  •     Прыз за інфармацыю
  •     Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы
  •     Малады ADAMI
  •     Прыз за вэб-старонку
  •     Прыз за анлайн-відэа

Больш падрабязна пра катэгорыі чытайце тут.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК

Да 1 ліпеня 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных да 31 снежня 2017;

Да 1 кастрычніка 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных пасля 1 студзеня 2018;

Мы будзем праводзіць пасяджэнне журы для абмеркавання прадстаўленых матэрыялаў у канцы кастрычніка, а затым гала-цырымонію ўручэння ўзнагародаў на пачатку снежня 2018.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да каардынатаркі Adami Media Prize у Беларусі Вольгі Давыдавай па тэлефоне +37529 624 43 22.

Падзяліцца:

29 снежня 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўAdami Media Prize абвяшчае прыём заявак на 2018 год

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць