Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Фокус фэстываля – культурная разнастайнасьць ва Ўсходняй Эўропе. Фэст складаецца з шасьці намінацыяў, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 эўра. Спэцпрыз – месячная стажыроўка ў Страсбургу. Adami быў створаны для падтрымкі аўдыё-, відэа- журналістаў і мэдыя-прафэсіяналаў у краінах Усходняга Партнэрства. Прадстаўнікі шасьці краінаў могуць браць удзел з працамі, прысьвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасьці ў рэгіёне.
Тры ТВ-катэгорыі:
– Fiction. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, сэрыялы, тэлешоў). Любыя фармат, працягласьць, жанр;
– Non-fiction. Прыз за паўнамэтражныя немастацкія і дакумэнтальныя фільмы. Любы фармат, працягласьць болей за дзесяць хвілінаў, усе немастацкія жанры;
– News and Short non-Fiction. Прыз за навіны і кароткамэтражныя фільмы. Любы фармат, працягласьць да дзесяці хвілінаў, любы жанр.
Дзьве анлайн-катэгорыі:
– Прыз за вэб-старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры.
– Прыз за анлайн-відэа. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.
Катэгорыя Adami маладосьць. Для спэцыялістаў маладзей за 28 гадоў. Могуць быць прадстаўленыя кіна- і тэле-школы, акадэміі, каледжы і школы журналістыкі. Усе фарматы і жанры.
Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт фэстываля да 10 кастрычніка 2016 г. Альгарытм падачы: запаўненьне рэгістрацыйнай формы – атрыманьне рэгістрацыйнага нумару – загрузка працы.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт