Адкрыта акрэдытацыя медыя на ІІ Беларускі бізнес-форум у Вільні

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) і Літоўская бізнес-канфедэрацыя запрашаюць журналістаў падаць заяўку на акрэдытацыю на ІІ Беларускі бізнес-форум у Вільні Belarus Business Harbour in Baltics 2023. Форум пройдзе на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

Адкрыта акрэдытацыя медыя на ІІ Беларускі бізнес-форум у Вільні
Ілюстрацыя: Association of Belarusian Business Abroad у Facebook

Калі: 26 красавіка, з 10:00 да 18:00.
Дзе: PASAKA Cinema Boutique, Paupio g. 26, Вільнюс.

Гэта другі штогадовы форум такога ўзроўню ў Вільні. З пачаткам вайны ва Украіне вельмі шмат змянілася, у тым ліку ў адносінах да беларускага бізнесу ў краінах Балтыі. Таму на форуме размова пойдзе пра самыя актуальныя праблемы беларускага бізнесу ў Літве і краінах Балтыі.

На мерапрыемства запрошаныя прадстаўнікі ўраду і ўрадавых установаў Літвы, Міністэрства замежных справаў Эстоніі і Латвіі. Сярод спікераў форуму таксама паспяховыя беларускія кампаніі, рэлакаваныя ў краіны Балтыі.

Праграма форуму і спікеры

Акрэдытацыя СМІ: media@abbabusiness.org.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза.

Падзяліцца:

Крыніца: Прэс-клуб Беларусь

24 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiАдкрыта акрэдытацыя медыя на ІІ Беларускі бізнес-форум у Вільні

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць