Адкрытая дыскусія: «Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?» 

Фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае на адкрытую дыскусію. Пасля панэльнай размовы ўдзельнікі/-цы змогуць абмяняцца думкамі, досведам і прапановамі ў невялікіх групах.

Калі: 8 лістапада (субота), 12:00
Дзе: афлайн у Варшаве 

Сёння беларуская фатаграфічная сцэна раскідана паміж Мінскам, Вільняй, Варшавай і іншымі гарадамі. Хтосьці працуе ўнутры краіны, хтосьці — у эміграцыі. Сувязі аслабелі, а агульных пляцовак для размовы стала менш.

Пра што прапануюць пагварыць: 

  • ці патрэбна супольнасць беларускім фатографам;
  • што супольнасць можа даваць фатографам;
  • праблемы беларускай фатаграфіі;
  • ці магчымы кантакт і супольная праца паміж фатографамі, якія знаходзяцца ў розных краінах?

Запрошаныя эксперты дыскусійнай панэлі:

  • Сяргей Міхаленка — беларускі фатограф, выкладчык, заснавальнік BIPA (Беларускай Незалежнай Асацыяцыі Фатографаў);
  • Ганна Самарская — сузаснавальніца і кіраўніца @projectwomenintech;
  • Аляксандр Веледзімовіч — беларускі фатограф, пісьменнік і выкладчык;
  • Яўген Атцецкі — беларускі фатограф, выкладчык, сузаснавальнік беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1;
  • Кацярына Ігнашэвіч — беларуская фатографка, мэнэджарка платформы ФШ1 і ўдзельніца калектыву +375, на дыскусіі будзе выступаць у якасціі фасілітатаркі.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Падзяліцца:

t.me/sekktor

5 лістапада 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiАдкрытая дыскусія: «Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?» 

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць