Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Жадаеце палепшыць англійскую мову і адначасова паглыбіць веды пра сродкі масавай інфармацыі?
Прэс-клуб і Амбасада ЗША ў Беларусі аб’яўляюць бясплатны анлайн-курс «Англійская мова & медыяпісьменнасць». Гэты васьмітыднёвы курс, распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША і Універсітэтам Пенсільваніі, дапаможа вам удасканаліць моўныя навыкі і веды ў галіне СМІ.
Курс дае магчымасць развіць больш шырокае разуменне ролі медыя ў нашым жыцці і адначасова ўдасканаліць слоўнікавы запас і моўныя навыкі, неабходныя для аналізу таго, што мы чытаем і глядзім.
«Англійская мова & медыяпісьменнасць» даступна на платформе Coursera. Самастойная праца ў межах курса будзе дапаўняцца штотыднёвымі анлайн-сесіямі з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы. Анлайн-сесіі з выкладчыкам будуць арганізаваны праз Zoom.
Апошні тэрмін падачы заявак – 9 ліпеня 2020 г.
Даты правядзення курса: 14 ліпеня – 1 верасня 2020 г.
Удзельнікі павінны адпавядаць наступным крытэрыям:
Завяршэнне курса
Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс, атрымаюць сертыфікат ад Універсітэта Пенсільваніі, а таксама сертыфікат, падпісаны Прэс-клубам Беларусі і Амбасадай ЗША ў Беларусі.
Задачы курса
Па заканчэнні курса ўдзельнікі змогуць аналізаваць інфармацыю, якая з’яўляецца ў медыяпрасторы, ацэньваць станоўчыя і адмоўныя аспекты сацыяльных медыя, вызначаць бягучыя маркетынгавыя стратэгіі, распазнаваць прадузятасць у сродках масавай інфармацыі і аналізаваць прадстаўленне разнастайнасці ў СМІ.
Змест курса
Першы модуль гэтага курса прапануе ўвядзенне ў медыяпісьменнасць і прадставіць магчымасць ацаніць свой уласны ўзровень медыяпісьменнасці. У другім блоку вы даведаецеся, як адрозніваць факты ад меркаванняў у СМІ. Наступны блок курса будзе прысвечаны адрозненням паміж сацыяльнымі і традыцыйнымі медыя, у той час як чацвёрты блок будзе прысвечаны таму, як пол і ідэнтычнасць асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі. На апошнім этапе курса вы зможаце прадэманстраваць свае палепшаныя навыкі медыяпісьменнасці, выконваючы выніковы праект па сацыяльных сетках.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт