Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Асацыяцыя фатографаў Літвы ў супрацы з Nida Art Colony запрашаюць фатографаў і мастакоў, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы аб’ектывы, падаць заяўку на ўдзел у праграме рэзідэнцыі мастакоў у Нідзе. Працы аўтараў, якія трапяць у шорт-ліст, будуць паказаны падчас міжнароднага сімпозіуму фатаграфіі NIDA. Meeting photography.
Дэдлайн падачы заявак: 5 сакавіка 2023 года.
Падача заяўкі: платная, 5 еўра.
Абвяшчэнне вынікаў: да 17 сакавіка 2023 года.
Мэта праекту – паразважаць пра экасістэмы канкрэтных месцаў і зменлівыя межы фатаграфіі. А таксама – актуалізаваць фатаграфію як сродак масавай інфармацыі і выражэння.
Чакаецца, што ўдзельнік рэзідэнцыі будзе ствараць спецыфічную працу для сайта, але таксама можна працягваць незавершаную працу, калі гэта будзе нейкім чынам звязана з месцам. Фатаграфія можа выкарыстоўвацца ў вельмі шырокім сэнсе.
Вынікі рэзідэнцыі будуць прадстаўлены на Міжнародным сімпозіуме фатаграфіі NIDA. Meeting photography у асноўнай праграме ўжывую або дыстанцыйна. Творы, створаныя падчас рэзідэнцыі, будуць апублікаваны ў выглядзе друкаванага выдання.
Рэзідэнцыя цягнецца адзін месяц – з 1 па 31 траўня 2023 года. Абранаму аўтару будзе выплачана аднаразовая дапамога ў памеры 600 еўра, пакрыюцца выдаткі на праезд (да 300 еўра), а таксама выдаткі на жыллё. Акрамя таго, па ўзгадненні арганізатары пакрыюць тэхнічныя выдаткі на друк твораў, аблічбоўка і г.д. у памеры да 300 еўра.
Рэзідэнт размесціцца ў Nida Art Colony і будзе мець доступ да мясцовых студый, майстэрняў, бібліятэкі і іншых тэхнічных сродкаў.
Арганізатары таксама абяруць шорт-ліст з 20 аўтараў, чые работы будуць дэманстравацца ў выглядзе слайд-шоу падчас вечара праекцый на міжнародным сімпозіуме фатаграфіі NIDA. Meeting photography.
Падаць заяўку можна праз платформу Picter (кошт падачы заяўкі – 5 еўра). Заяўка павінна адпавядаць патрабаванням:
Крытэрыі ацэнкі ўключаюць важнасць і актуальнасць прапанаванай тэмы, папярэдні досвед заяўніка, зацікаўленасць і здольнасць заяўніка да актуалізацыі шляхам спалучэння мясцовай спецыфікі, пашыранага поля фатаграфіі і яго ці яе творчай дзейнасці.
Вынікі будуць абвешчаны да 17 сакавіка на сайце www.photography.lt.
Калі ў вас ёсць пытанні, калі ласка, звяжыцеся з намі па электроннай пошце vilma@photography.lt ці па тэлефоне +370 654 45020.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт