Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі (The Daphne Caruana Galizia Prize for Journalism) запрашае асобных прафесійных журналістаў або груп прафесійных журналістаў любой нацыянальнасці, якія знаходзяцца ў Еўразвязе, падаць заяўку. Заяўка можа быць створана самімі аўтарамі, прафесійнымі медыйнымі арганізацыямі і асацыяцыямі ад іх імя. Прэмія прысуджацца за глыбокія журналісцкія матэрыялы, напісаныя прафесійнымі журналістамі.
Дэдлайн падачы заявак: 31 ліпеня 2023 года, 12:00 CEST.
Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі прысуджаецца за выдатную глыбокую журналісцкую працу па тэмах, актуальных для Еўрапейскага звязу ў цэлым, або некаторых яго дзяржаў-членаў, а таксама за ўклад у прасоўванне прынцыпаў і каштоўнасцяў ЕЗ, замацаваных у Еўрапейскай хартыі правоў чалавека.
Штогод прысуджацца адзіны прыз у памеры 20 000 еўра.
Прэмія была заснавана 16 кастрычніка 2020 года як даніна павагі журналісткі-расследавальніцы і блогершы з Мальты. Дафна Каруана Галіцыя займалася барацьбой з карупцыяй і была забітая ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля ў 2017 годзе.
Конкурсныя працы павінны быць апублікаваны ці транслявацца ў друкаваных, аўдыёвізуальных або інтэрнэт-выданнях адной з 27 дзяржаў-членаў ЕЗ у перыяд з 1 верасня 2022 года па 31 ліпеня 2023 года.
Англійская мова з’яўляецца афіцыйнай мовай Прэміі.
Заяўкі можна падаваць на ўсіх афіцыйных мовах ЕЗ. Рэзюмэ на англійскай мове (максімум 500 слоў) павінна быць прадстаўлена ў форме адпраўкі.
Працы могуць мець аднаго або некалькіх аўтараў. Удзельнікі павінны быць аўтарамі і ўладальнікамі аўтарскіх і маральных правоў на свае творы.
Калі журналіст або каманда журналістаў жадаюць падаць на конкурс больш чым адну працу, яны павінны падаць асобную заяўку на кожную працу.
Пераможца будзе запрошаны да ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання Прэміі. Еўрапейскі парламент пакрые выдаткі пераможцы на праезд.
Прэмія ладзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага парламента.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт