Праграма «Гісторыя: пераасэнсаванне квір-наратываў у СМІ» (Польшча)

Мэта адукацыйнай і нэтворкінгавай праграмы – узбагаціць публічны дыскурс, каб асуджаць любую антыквір-рыторыку. Праграма пройдзе 9-16 чэрвеня 2024 года ў Кракаве і Асвенціме (Польшча).

Праграма «Гісторыя: пераасэнсаванне квір-наратываў у СМІ» (Польшча)
Ілюстрацыя: Adrian Swancar/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 14 красавіка 2024 года

На семінарах будзе даследаваны пераслед гомасэксуалаў і транссэксуалаў, а таксама праведзены важныя паралелі паміж гістарычным прыгнётам ЛГБТК+ людзей і сучаснымі праблемамі, з якімі сутыкаюцца квір-супольнасці ў краінах праекта.

Праграма ўключае:

  • тэматычную экскурсію па мемарыяльным комплексе Аўшвіц-Біркенаў;
  • знаёмства з гістарычнымі крыніцамі;
  • лекцыі і дыскусіі з актывістамі і даследчыкамі;
  • экскурсіі па горадзе;
  • культурныя мерапрыемствы;
  • нэтворкінг;
  • практычныя заданні.

Запрашаюцца медыяпрафесіяналы, а таксама квір-актывісты з досведам стварэння кантэнту з наступных краін: Польшча, Беларусь, Украіна і Германія (незалежна ад цяперашняга месца жыхарства). Але арганізатары не маюць магчымасці дапамагчы з атрыманнем візы.

Праграма запланавана як поўны працоўны тыдзень. Працоўнай мовай праграмы будзе пераважна англійская. Усе выдаткі на пражыванне (адна- або двухмесны нумар), харчаванне і транспарт бяруць на сябе арганізатары.

Заяўка павінна быць напісана на англійскай мове, за выключэннем матывацыйнай часткі, для якой вы можаце выбраць любую мову праекту па вашаму выбару (беларускую, нямецкую, польскую, украінскую, англійскую). Адабраныя ўдзельнікі будуць праінфармаваныя не пазней за 30 красавіка 2024 года.

Пытанні дасылайце па адрасу: unit@n-ost.org

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

n-ost.org

29 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяПраграма «Гісторыя: пераасэнсаванне квір-наратываў у СМІ» (Польшча)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць