Адукацыйны курс «Эфектыўная прэс-служба»
Бясплатны адукацыйны курс для прадстаўнікоў прэс-службаў прапануе БАЖ.
Да ўдзелу запрашаюцца: прэс-сакратары/кі і супрацоўнікі/цы прэсавых службаў, журналісты/кі, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
Заняткі пройдуць з 15 верасня па 27 кастрычніка 2018 года — у Мінску, па суботах, усяго 7 заняткаў. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.
Пра што курс:
- З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;
- Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ;
- Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць яе;
- У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а ў якім круглы стол, ці ўвогуле медыя-сняданак;
- Якія «фішкі» дазволяць вам стаць самымі запамінальнымі пад час удзелу ў публічнай дыскусіі, ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;
- Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень;
- Як прымусіць сацсеткі «таньчыць пад вашу дуду»;
- Як крок за крокам ствараць брэнд арганізацыі.
Падаць ЗАЯЎКУ НА ЎДЗЕЛ можна да 11 верасня, 23:59.
Крыніца
31 жніўня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўАдукацыйны курс «Эфектыўная прэс-служба»