Адукацыйны курс «Варушы мазгамі хутка! Аналітычная журналістыка ў сеціўную эпоху»

Адукацыйны курс «Варушы мазгамі хутка! Аналітычная журналістыка ў сеціўную эпоху»

Пачынаецца прыём заявак на бясплатны адукацыйны курс для жадаючых навучыцца пісаць аналітычныя тэксты для вэб-рэсурсаў.

Вас навучаць:

  • знаходзіць тэму, фармуляваць праблему, выбудоўваць канцэпцыю матэрыялу;
  • абіраць найлепшы жанр для раскрыцця тэмы;
  • пісьменна працаваць з фактурай, экспертамі;
  • пераканаўча аргументаваць сваю пазіцыю;
  • раскусваць хітрыкі прапаганды, выкрываць фэйкі;
  • спалучаць аўтарскае «я» з рознабаковым асвятленнем праблемы;
  • трымаць фармат і пры гэтым пісаць выразна і цікава;
  • будаваць матэрыялы з улікам спецыфікі інтэрнэту, раскручваць сваю творчасць у сацыяльных сетках;
  • абыходзіць пасткі заканадаўства аб СМІ, трымацца прафесійнай этыкі.

Заняткі будуць ладзіцца ў рэжыме інтэрактыву з акцэнтам на практыку.

Хто будзе абучаць:

  • кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі;
  • палітолаг Валер Карбалевіч;
  • аналітык «Либерального клуба» Вадзім Мажэйка;
  • SMM-рэдактар «Зялёнага партала» Антон Сурапін.

Хто можа прыняць удзел: журналісты з Мінска і рэгіёнаў, студэнты факультэтаў журналістыкі.

Адукацыйны курс распачнецца 15 верасня і завершыцца 27 кастрычніка. Сем заняткаў пройдуць у Мінску па суботах.

Пасля заканчэння курса лепшыя з удзельнікаў змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

Падаць заяўку можна да 10 верасня (23:59). Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Крыніца інфармацыі: baj.by.

Фота

Падзяліцца:

23 жніўня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўАдукацыйны курс «Варушы мазгамі хутка! Аналітычная журналістыка ў сеціўную эпоху»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць