Allard Prize праводзіць конкурс фатаграфіі па тэме правоў чалавека

Удзел: бясплатны.
Колькасць фота: не больш за 4.
Грашовая прэмія пераможцам: 1000 канадскіх даляраў (каля 730 даляраў ЗША).
Дэдлайн падачы заявак: 1 лістапада 2022 года.

Allard Prize праводзіць конкурс фатаграфіі па тэме правоў чалавека

Прэмія Аларда за міжнародную сумленнасць (Allard Prize for International Integrity) запрашае фатографаў са ўсяго свету прыняць удзел у конкурсе фатаграфіі, які ладзіцца з 2012 года. Два разы ў год Allard Prize абірае шэсць прац-фіналістаў, якія найлепшым чынам раскрываюць ідэі прэміі – выключную мужнасць і лідарства ў барацьбе з карупцыяй або абароне правоў чалавека.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фатографы, якім на момант падачы заяўкі споўнілася 18 год. Разам з конкурснымі здымкамі трэба даслаць кароткую біяграфію аўтара.

Патрабаванні да фотаздымкаў:

  • Шырыня фота – не менш за 1180 пікселяў. Вышыня фота – не менш за 740 пікселяў. Фотаздымак трэба дасылаць у максімальная якасці.
  • Адзін удзельнік можа падаць да чатырох здымкаў.
  • Да здымкаў трэба дадаць кароткае апісанне (да 1200 сімвалаў).
  • На фотаздымку не павінна быць белых ці чорных рамак.
  • У назве файла павінна быць напісана імя фатографа.

Падаць фотаздымкі на конкурс

Аўтар гарантуе:

  • Фотаздымкі, якія аўтар дасылае на конкурс, не парушаюць нічыя аўтарскія правы.
  • Асоба (асобы), сітуацыя, кантэкст і месца на фатаграфіі вызначаны дакладна.
  • Ні адна асоба не пацярпела падчас здымкаў.
  • Пазнавальным асобам або групам наўрад ці пагражае расправа, гвалт або непрыманне ў сваіх супольнасцях у выніку выкрыцця сваёй асобы або гісторыі праз публікацыю іх выявы.
  • Калі было магчыма, дазвол на фатаграфаванне запытваўся і быў атрыманы ва ўсіх уразлівых пазнавальных суб’ектаў, такіх як дзеці або пазбаўленыя паўнамоцтваў асобы.
  • Субʼектам у абмен не прадстаўлялася аплата або іншая форма кампенсацыі за іх фатаграфію або згоду.

Узнагарода

Журы конкурсу абірае 6 фотаздымкаў-пераможцаў, але пакідае за сабой права не прысуджаць фотаздымкі-пераможцы.
Пераможцы конкурсу атрымаюць прэмію ў памеры 1000 канадскіх даляраў (каля 730 даляраў ЗША).

Ліцэнзія

Дасылаючы фотаздымкі на конкурс і ў выпадку перамогі, фатограф дае згоду на перадачу не выключных, сусветных, безтэрміновых правоў Allard Prize. Фотаздымкі будуць выкарыстоўвацца для патрэб конкурсу на сайце, а таксама ў друкаваных матэрыялах у розных фарматах. Дадатковая аплата за выкарыстанне фота-пераможцаў не прадугледжана.

Падрабязней пра ўмовы конкурсу

У лістападзе 2020 года сярод пераможцаў конкурсу быў беларускі фатограф Яўген Ерчак.

Крыніца

Фота на вокладцы: Allard Prize / facebook.com

Падзяліцца:

6 кастрычніка 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыAllard Prize праводзіць конкурс фатаграфіі па тэме правоў чалавека

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць